Бурбо́ны (адз. л. Бурбон, , , ) — еўрапейская дынастыя, малодшая галіна каралеўскага дома Капетынгаў, якія пахадзяць ад Робера (1256-1317, граф Клермон, па жонцы сір дэ Бурбон), малодшага сына Людовіка IX Святога. Уступілі на французскі сталец з спыненнем іншай галіны Капетынгаў - дынастыі Валуа — у 1589 (у асобе Генрыха III).

Дынастыя з'яўляецца, верагодна, не толькі найстаражытнейшым, але і самым шматлікім з еўрапейскіх манаршых дамоў. Яшчэ да абвяшчэння Генрыха Наварскага каралём Францыі ад асноўнага дрэва роду Бурбон аддзяліліся прынцы Кандэ і некалькі іншых галін, з якіх толькі галіна Бурбонаў-Бюсэ працягвае існаваць і сёння.

На тронах Еўропы Прадстаўнікі дынастыі Бурбонаў былі ці з'яўляюцца ў наш час манархамі наступных дзяржаў:

Наварскага каралеўства (1550—1620) Францыі (1589—1792; 1814—1815; 1815—1848), Іспаніі (1700—1808; 1814—1868; 1874—1931; цяпер валадарыць з 1975) Неапаля (1734—1806, 1815—1816) Сіцыліі (1734—1816) Каралеўства Абедзвюх Сіцылій (1816—1861) герцагства Пармскага (1748—1802, 1847—1859). вялікага герцагства Люксембург з 1964, цяпер валадарыць

Гл. таксама Іспанскія Бурбоны Пармскія Бурбоны Неапалітанскія Бурбоны Арлеанскі дом

Катэгорыя:Дынастыі Францыі Катэгорыя:Уладарскія роды