Ве́тліца — рака ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня 30 км. Пачынаецца за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Беражное, вусце за 3 км вышэй за ўпадзенне ў Прыпяць ракі Смердзь. Рэчышча ад вытоку да вёскі Малыя Арлы на працягу 6 км каналізаванае. У ніжнім цячэнні працякае па тэрыторыі ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Столінскага раёна