__NOTOC__ 19 верасня — дзвесце шэсцьдзесят другі (дзвесце шэсцьдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
855: Лотар I падзяліў Сярэдняе Каралеўства паміж сваімі сынамі. 1356: Англічане ў бітве пры Пуацье разбілі французаў. 1431: Вялікі князь літоўскі Свідрыгайла падпісаў у Хрыстмемелі абаронча-наступальны дагавор з вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна. 1730: Адбылася каранацыя Жыровіцкага абраза Маці Божай папскімі каронамі. 1794: Расійскія войскі на чале з А. Суворавым разбілі пад Брэстам атрады Рэчы Паспалітай. 1870: Пачалася аблога Парыжа прускімі войскамі падчас франка-прускай вайны. 1893: Новая Зеландыя першай дала выбарчае права жанчынам на нацыянальных выбарах. 1939: Чырвоная Армія заняла Вільню. Нямецкія войскі блакіравалі Варшаву. 1952: Пачаў дзейнічаць Мінскі тралейбус: першая лінія звязала пасажырскі вакзал з Круглай плошчай. 1952: Чарлі Чапліну забаранілі ўезд у ЗША па падазрэнні ў падтрымцы камунізму. 1991: Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. 2002: Пачалася Першая Івуарыйская вайна. 2014: У Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Славакіі. 2023: Азербайджан пачаў ваенную аперацыю ў Нагорным Карабаху.
Нарадзіліся 86: Антанін Пій, рымскі дзяржаўны дзеяч, імператар Рыма ў 138—161 (пам. 7.4.161) 931: Му-цзун, кітайскі імператар 1551: Генрых III Валуа, герцаг анжуйскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1574), кароль Францыі з 1575 (пам. 2.9.1589) 1772: Вісентэ Лопес Партанья, іспанскі мастак 1797: Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст (пам. 20.3.1875) 1813: Крысціян Генрых Фрыдрых Петэрс, амерыкана-германскі астраном 1835: Ітан Хічкак, амерыканскі дзяржаўны дзеяч 1848: Эдвард Матэй Ромер, расійскі мастак (пам. 1900) 1905: Акілес Ярвінен, фінскі лёгкаатлет 1908: Міка Тоймі Валтары, фінскі пісьменнік (пам. 26.9.1979) 1911: Уільям Голдынг, англійскі пісьменнік (пам. 19.6.1993) 1931: Марта Месараш, венгерскі кінарэжысёр 1934: Герхард фон Грэфеніц, нямецкі мастак 1936: Эл Ортэр, амерыканскі лёгкаатлет, 4-разовы алімпійскі чэмпіён 1948: Міхаіл Цімофці, малдаўскі рэжысёр, акцёр, музыкант 1949: Твігі, брытанская мадэль і актрыса 1951: Мары-Анн Шазель, французская актрыса 1958: Ігар Цішын, беларускі мастак, жыве і працуе ў Бельгіі 1960: Аксана Стэфанаўна Забужка, украінская пісьменніца 2000: Якаб Інгебрыгтсен, нарвежскі лёгкаатлет
Памерлі 1123: Агуда, заснавальнік і першы імператар дынастыі Цзінь у Кітаі 1710: Оле Крыстэнсен Ромер, дацкі астраном 1935: Канстанцін Цыялкоўскі, рускі навуковец, тэарэтык касманаўтыкі 1938: Браніслаў Туронак, беларускі грамадскі дзеяч 1965: Ліянель Тэрай, французскі альпініст 1995: Рудольф Паерлс, англійскі фізік-тэарэтык 2004: Рыгор Рэлес, яўрэйскі пісьменнік і паэт 2005: Алесь Лабанок, беларускі акцёр 2022: Валерый Уладзіміравіч Палякоў, расійскі касманаўт
Святкуюць Чылі: Дзень Арміі
919