Падзеі

23 студзеня: Утворана Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і зацверджана палажэнне аб ёй. 4 лютага: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Венесуэлай. 19 лютага: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Перу. 2 красавіка: Падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзу Беларусі і Расіі. 22 красавіка: 126-дзённае ўтрыманне закладнікаў у рэзідэнцыі японскага пасла ў Ліме скончылася штурмам і захопам будынку перуанскімі вайскоўцамі. 29 красавіка: Створана Арганізацыя па забароне хімічнай зброі. 7 мая: кампанія «Intel» афіцыйна прадставіла мікрапрацэсар Pentium II. 11 мая: Суперкамп’ютар Deep Blue перамог у матчы Гары Каспарава, чэмпіёна свету па шахматах. 1 ліпеня: Ганконг перайшоў пад кантроль КНР. 4 ліпеня: На Марсе пачаў працу амерыканскі зонд Mars Pathfinder. 9 ліпеня: Украіна падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з НАТА. 26 ліпеня: У Мінску адбыўся II з’езд беларусаў свету. 6 верасня: Адбыўся I з’езд «Маладога Фронту». 18 верасня: На рэферэндуме насельніцтва Уэльса вырашыла стварыць уэльскі рэгіянальны парламент. 15 кастрычніка: Пачаўся праект даследаванняў Сатурна і Тытана — Касіні-Гюйгенс. 4 снежня: У Атаве 125 краін падпісалі Канвенцыю аб забароне ўжывання, назапашвання, вырабу і перадачы супрацьпяхотных мін і аб іх знішчэнні (адмовіліся падпісаць гэты дакумент, сярод іншых, Кітай, Расія, ЗША). 19 снежня: У кінатэатрах ЗША адбылася прэм’ера фільма «Тытанік». 28 снежня: Адбылася прэм’ера «Народнага Альбома», беларускага супольнага музычнага праекта.

Нарадзіліся 19 студзеня: Марыя Жодзік, беларуская і польская лёгкаатлетка. 17 сакавіка: Кэці Ледэкі, амерыканская плыўчыха, сяміразовая алімпійская чэмпіёнка, рэкардсменка свету. 15 мая: Усман Дэмбеле: французскі футбаліст.

Памерлі 8 студзеня: Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменніца (нар. 27.12.1906) 10 студзеня: Александэр Тод, англійскі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1957 года (нар.2.10.1907) 19 лютага: Дэн Сяапін, кітайскі палітык і рэфарматар 7 сакавіка: Эдвард Мілс Пёрсел, амерыканскі фізік 27 мая: Зінаіда Канапелька, беларуская актрыса 16 ліпеня: Дора Маар, французская мастачка 25 ліпеня: Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса (нар. 20.9.1903) 16 жніўня: Нусрат Фацех Алі Хан, пакістанскі спявак 20 верасня: Пётр Кірыльчанка, альтыст, педагог, дырыжор, заслужаны артыст Беларусі (нар. 18.10.1914)