Вячаслаў Дзергачоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Выхаванец барысаўскага БАТЭ, з 2018 года пачаў прыцягвацца да дубля клуба, а з 2019 года трывала замацаваўся ў складзе дубля. У 2021 годзе ў сувязі ў траўмамі асноўных брамнікаў стаў часам прыцягвацца да галоўнай каманды барысаўчан. Дэбютаваў за БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 4 ліпеня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Віцебскам» (0:0). У сезоне 2023 стаў другім брамнікам каманды пасля Андрэя Кудраўца.

У сакавіку 2024 года абвясціў пра завяршэнне прафесійнай кар’еры.

Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль БАТЭ 13 −9 2020 дубль БАТЭ 21 −19 2021 Д1 БАТЭ 2 −1 2022 Д1 БАТЭ 3 −2 2023 Д1 БАТЭ 7 −10 2024 (пач.) Д1 БАТЭ 0 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ