Анры Маціяс Бертло (; 7 снежня 1861, Фер — 28 студзеня 1931, Парыж) — французскі генерал.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і капітана жандармерыі. Адукацыю атрымаў у Сен-Сірскай ваеннай школе (1883) і Акадэміі Генштаба. Служыў у Алжыры, Індакітаі, з 1907 года — у генштабе. Разам з генералам Жофрам распрацоўваў стратэгію наступальнай вайны, якая ўлічвала памылкі 1870-1871 гадоў. Распрацоўкі, пад назвай «План XVII», ужываліся летам 1914 года, аднак няўдала, у т.л. праз уласныя недахопы стратэгіі.
У 1913 годзе ўзведзены ў брыгадныя генералы і служыў ад’ютантам генерала дэ Кастэльно ў ваенным міністэрствеEnzyklopädie Erster Weltkrieg Seite 378.
У пачатку Першай сусветнай вайны — начальнік штаба галоўнакамандуючага Жофра. Камандаваў 53-й дывізіяй і XXXII корпусам («група Бертло») пад Вердэнам.
У верасні 1916 года накіраваны на чале ваеннай місіі ў Румынію (Місія Бертло). У снежні 1917 года адправіў у Кіеў місію на чале з брыгадным генералам Жоржам Табуі (раней быў пры штабе Паўднёва-Заходняга фронту).
Пасля выхаду Румыніі з вайны вярнуўся ў Францыю. Некаторы час працаваў з прыбывалымі амерыканскімі войскамі, а з 5 ліпеня па 7 кастрычніка 1918 года камандаваў 5-й арміяй ў Шампані.
Пасля паспяховага наступлення пад Фесалонікамі, якое прымусіла Балгарыю выйсці з вайны (за дзень да яе заканчэння на Заходнім фронце), Румынія 10 лістапада 1918 года зноў далучылася да краін Антанты. Бертло зноў адпраўлены ў Румынію. У Бухарэсце вёў перамовы з генералам Шчарбачовым пра меркаваную дапамогу Беламу руху з боку Францыі.
З лістапада 1918 па май 1919 гадоў Бертло — камандуючы Дунайскай арміяй, адзін з кіраўнікоў румынскай інтэрвенцыі ў Венгрыю. Па пачатак сакавіка 1919 года — галоўнакамандуючы войскамі саюзнікаў на Балканах і Поўдні Расіі.
У 1919—1922 гадах — ваенны губернатар Меца, у 1922—1926 — ваенны губернатар Страсбурга. Як член Вышэйшага ваеннага савета ў 1920—1926 гадах, быў сярод тых хто прыняў рашэнне пра будаўніцтва лініі Мажыно. Памёр у 1931 годзе.
Імем Бертло ў Румыніі названа вёска і вуліца ў Бухарэсце.
Узнагароды
Ордэн Ганаровага легіёна, кавалер Вялікага КрыжаEnzyklopädie Erster Weltkrieg Seite 378 Вайсковы медаль Ваенны крыж 1914—1918 Медаль Перамогі Памятны медаль Танкінскай экспедыцыі Памятны французскі медаль Вялікай вайны Медаль «За выдатныя заслугі» (ЗША) Ордэн Святых Маўрыкія і Лазара, rамандор (Італія) Ордэн Кароны Італіі, афіцэр Ордэн Алаўіцкага стальца, кавалер вялікай стужкі Ганаровы грамадзянін Румыніі
Літаратура
Залесский К. А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ; Астрель, 2003. — 896 с. — 5000 экз. — ISBN 5-17-019670-9. — ISBN 5-271-06895-1. Glenn E. Torrey. Henri Mathias Berthelot: Soldier of France, Defender of Romania. — Center for Romanian Studies, Portland OR, 2001. — ISBN 978-973-9432-15-3. Spencer C. Tucker. World War I: Encyclopedia, [a Political, Social, and Military History]. Bd. 1. — 2005. Gerhard Hirschfeld, Gerd Krumeich, Irina Renz. Enzyklopädie Erster Weltkrieg. — Paderborn, 2009. — ISBN 978-3-506-76578-9.
Катэгорыя:Афіцэры ордэна Кароны Італіі Катэгорыя:Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918 Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)