Ашмянскія гарбарныя мануфактуры — колішняя мануфактуры, якія дзейнічалі ў 1835—1914 гадах у Ашмянах.

Было 6 прадпрыемстваў, якімі валодалі купцы і мяшчане. Выкарыстоўваліся конныя рухавікі і вадзяное кола. Выраблялі скуры рознага гатунку: для простага абутку, шчыгрым (мяккая, шурпатая авечая ці казіная скура, аздобленыя адмысловым узорам), гамбургскі тавар з конскіх скур, а таксама шавецкія загатоўкі. На кожным прадпрыемстве працавала ад некалькіх да 95 чалавек. За год выраблялі 2-7 тысяч пудоў скур (1885 год).

Літаратура Ашмянскія гарбарныя мануфактуры //

Катэгорыя:Мануфактуры Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Ашмян Катэгорыя:Эканоміка Ашмян Катэгорыя:З’явіліся ў 1835 годзе Катэгорыя:1835 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1914 годзе Катэгорыя:Гарбарная прамысловасць