Фаба́да () — традыцыйная і самая вядомая страва астурыйскай кухні; густы, каларыйны суп з белай астурыйскай фасолі з беконам, кумпяком і каўбасой — звычайна чарыза і злёгку падвэнджанай астурыйскай марсільяй. Назва стравы паходзіць ад астурыйскага слова fabes, якое азначае «фасоля». Чырвоны колер фабадзе забяспечваюць папрыка і шафран. Фабада гатуецца на павольным агні на працягу некалькіх гадзін. Набор мясных інгрэдыентаў дадаецца ў страву ў апошні момант. Астурыйцы ядуць фабаду зімой на абед. Да фабады падаюць сідр, піва ці віно. У Іспаніі гатовая фабада прадаецца ў супермаркетах у кансервавых бляшанках.

Катэгорыя:Астурыйская кухня Катэгорыя:Супы Катэгорыя:Стравы з бабовых Катэгорыя:Стравы з каўбасы Катэгорыя:Іспанская кухня