Дом Эбіна — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Першамайскай вуліцы, 26. Помнік архітэктуры класіцызму першай паловы ХІХ ст
Гісторыя Пабудаваны ў першай палове ХІХ ст. на вул. Шклоўскай як жылы, даходны дом. Належаў Эбіну. Верхнія паверхі былі жылымі кватэрамі, на ніжнім размяшчаўся шэраг крам, сярод якіх у 1912 г. была кніжная крама Ноткіна.
У 1914—1919 гг. у будынку дзейнічаў прыватны зубаўрачэбны кабінет. У 1924 г. дом муніцыпалізаваны. Падчас Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджаны, у 1945 г. павінен быў быць разабраны, але пазней адбудаваны
У 1985 г. адбыўся капітальны рамонт. Выкарыстоўваецца як жылы. На першым паверсе ў савецкія часы размяшчалася кафэ «Сняжынка», цяпер — гандлёвыя кропкі
Архітэктура
Трохпавярховы цагляны будынак галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Першамайскай. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю пабудовы — арка змешчана ў правы бок. Уваход размешчаны з боку ўнутранага двара. Першы паверх апрацаваны рустам, аконныя праёмы маюць прамавугольны выгляд, аздоблены ліштвамі. Другі паверх мае лучковыя аконныя праёмы з ліштвамі, трэці — прамавугольныя праёмы. Міжпавярховы цягі і гзымс простараспрацаваныя. Дах двухсхільны.
Спасылкі
Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі класіцызм