Мікалай Міхайлавіч Федарэнка (, в. Рагозіна, Аршанскі раён, Беларуская ССР, СССР — , Беларусь) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1938—1941 гг. вучыўся ў Магілёве ў гарадской студыі выяўленчага мастацтва. Удельнік Вялікай Айчыннай вайны, дайшоў да Берліна. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Магілёў i заняўся творчай дзейнасцю. У 1962 годзе прыняты ў Саюз мастакоў Беларускай ССР

Творчасць У мастацкіх вернісажах удзельнічаў з 1957 года. Працаваў пераважна ў жанры індустрыяльнага і лірычнага пейзажу. Лепшыя творы — «Бярозкі. Восень», «Сонечны дзень», «Беларускі пейзаж», «Калгасныя фермы», «Пачатак вясны», «Крычаўскі цэментны завод», «Магілёўская фабрыка штучнага валакна», «Мая Магілёўшчына» і інш. Творы вызначаюцца пластычнай завершанасцю, гарманічным каларытам, эмацыянальнай насычанасцю, ясным светаадчуваннем.

Літаратура Кавалёў, В. Памяці мастакоў-ветэранаў / Віктар Кавалёў // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 20 мая. — С. 23. Ножников, Н. «Вечерний Могилев» — на выставке / Николай Ножников // Вечерний Могилев. — 2002. — 1 февраля. — С. 5. Строгіна, С. Федарэнка Мікалай Міхайлавіч / Святлана Строгіна // Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны: зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. — Мінск, 2009. — С. 161—162.

Федарэнка Мікалай Міхайлавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998. — С. 552.

Яршоў, І. Вялікая Айчынная вайна ў творах мастакоў Оршы і Аршаншчыны / І. Яршоў // Телеком-экспресс (Орша). — 2009. — 7 мая, 14 мая.

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Постаці Магілёва Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Аршанскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны