Патані () — правінцыя на поўдні Тайланда, размешчаная на паўвостраве Малака.

Мяжуе з правінцыямі Яла, Наратхіват і Сангкхла, на поўначы абмываецца Сіямскім залівам.

Насельніцтва Патані — адна з чатырох правінцый Тайланда, большасць насельніцтва ў якой складаюць малайцы-мусульмане (88 % ад усяго насельніцтва). Яны размаўляюць на мове джаві, якую звычайна лічаць дыялектам малайскай мовы.

Крыніцы

Катэгорыя:Правінцыі Тайланда