Гео́ргі Ільі́ч Скры́пнікаў (1908, в. Султан, Курсаўскі раён, Стаўрапольскі край, Расійская імперыя — , каля Варшавы, Польшча) — Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).
Біяграфія На франтох Другой сусветнай вайны з 1941 г. 22 ліпеня 1944 батальён капітана Скрыпнікава першым у палку выйшаў да ракі Заходні Буг на поўдзень ад Брэста і фарсіраваў яе. На захопленым плацдарме адбіў 7 контратакаў ворага і вызваліў вёску Кодзень (Польшча). 28 ліпеня 1944 на падыходах да Брэста нанёс нямецкім войскам вялікія страты, разбіў два батальёны, і першым уварваўся ў Ціраспаль (Польшча).
Г. І. Скрыпнікаў загінуў у баі пад Варшавай 15 жніўня 1944. Пахаваны ў Брэсце ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызанаў.
Ушанаванне памяці У 1964 Стралковая вуліца Брэста перайменаваная ў гонар Г. І. Скрыпнікава. На доме № 117 усталяваная мемарыяльная дошка Г. І. Скрыпнікаву. Яго імя змешчанае на алеі «Іхнімі імёнамі названыя вуліцы Брэста».
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Загінулі ў баі