Інстыту́т беларусаве́ды імя́ Льва Сапе́гі — навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў Іспаніі, якая дзейнічала ў 1952—1960 гадах пры Цэнтры абмену еўрапейскай культуры ў Мадрыдзе. Старшыня — прынц Тодар Ляскарыс Камнена, арганізацыйную працу вёў Уладзіслаў Рыжы-Рыжскі. Асноўныя кірункі дзейнасці: развіццё і пашырэнне навуковых даследаванняў па гісторыі і сучаснасці беларускай дзяржавы, прапаганда ведаў пра Беларусь сярод народаў Іспаніі і Заходняй Еўропы. Для працы запрашаліся беларускія навукоўцы, якія друкавалі вынікі сваіх распрацовак у іспанскім часопісе «Oriente» («Усход»).

Літаратура

Катэгорыя:Арганізацыі беларускай навукі Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Іспаніі Катэгорыя:Мадрыд Катэгорыя:1952 год у Іспаніі Катэгорыя:З’явіліся ў 1952 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1960 годзе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Льва Сапегі