Уладзімір Анатолевіч Канцада́йлаў (нар. , Бабруйск) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся ў г. Бабруйску. У 1982 годзе скончыў Бабруйскі каледж мастацтваў, у 1989 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1987 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 г.

Жыве ў Мінску.

Творчасць Працуе ў станковым жывапісе, пераважна ў жанры фігуратыўнай кампазіцыі. Асноўныя творы: палотны «Белая легенда», «Зара», «Блазан і кароль», «Начныя флейты», «Забытая мелодыя для фрэскі» і інш.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску, у галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі і іншых краінах.

Літаратура

Ларына, Н. Рэальнае ў суб’ектыўным / Н. Ларына // Бабруйскае жыццё. — 1997. — 17 чэрв.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі