Яўген Міхайлавіч Глінскіх (,  — ) — беларускі артыст балета. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1954).

Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. У 1937 г. ён скончыў студыю пры Свярдлоўскім тэатры оперы і балета і да 1941 г. быў артыстам гэтага тэатра. У 1941—1945 гг. знаходзіўся ў Савецкай Арміі, дзе з’яўляўся артыстам ансамбля песні і танца. У 1946—1949 гг. працаваў у Пермскім тэатры оперы і балета. У 1949—1957 гг. Я. Глінскіх быў вядучым класічным танцоўшчыкам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Адначасова ў 1952—1969 гг. выкладаў класічны танец у Беларускім харэаграфічным вучылішчы.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1957 года.

Творчасць Ён з’яўляўся артыстам лірыка-драматычнага плана, добра валодаў мастацтвам дуэтнага танца.

Балетная трупа тэатра вялікую ўвагу надавала сучаснаму рэпертуару. У 1950 г. быў пастаўлены спектакль «Чырвоны мак» Р. Гліэра, асноўнай ідэяй якога было паказаць барацьбу супрацьлеглых лагераў, адзінства савецкага і кітайскага народаў, іх барацьбу супраць імперыялізму. Яўген Глінскіх выканаў станоўчую ролю маладога кулі, стварыўшы яркі і мэтанакіраваны характар свайго героя. У гэты перыяд у тэатры вяліся актыўныя пошукі дасканалых сцэнічных мастацкіх рашэнняў, пашыраліся тэматыка і жанравая разнастайнасць, узбагачалася харэаграфічная лексіка. Пошукі этнаграфічнай своеасаблівасці характэрны для ўвасаблення шэрагу твораў беларускіх кампазітараў.

У 1955 г. быў пастаўлены балет «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова, вырашаны ў жанры народна-гераічнай драмы. У пастаноўцы мелася шмат арыгінальных і свежых па задуме пантамімічных сцэн, смелых пошукаў у галіне стварэння выразнага танца. Спектакль уражваў яркай тэатральнасцю, эмацыянальнасцю, глыбокай лірыкай і эфектнасцю карцін. Яўген Глінскіх стварыў гратэскавы, вострахарактарны вобраз Князя. Яго рэзкія, вуглаватыя рухі, цяжкі поступ, драпежная пасадка галавы — усё гэта нагадвала воблік злой птушкі. Майстэрства артыста атрымала высокую ацэнку тэатральнай грамадскасці. Гэта адзначалася і ў час 2-й Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве (1955). Крытыкі пісалі, што выдатны класічны танцоўшчык сродкамі харэаграфічнага мастацтва змог пераканаўча паказаць у гэтай партыі бязлітасны характар свайго героя, яго дэспатызм, жорсткасць і бессардэчнасць.

Яўген Глінскіх быў бездакорным выканаўцам такіх роляў, як Зігфрыд («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Альберт («» А. Адана), Феб («» Ц. Пуні). Сярод лепшых партый артыста — Вацлаў («» Б. Асаф’ева), Іванушка («» Ц. Пуні), Юнак («» на музыку Ф. Шапена), Базыль («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Дэзірэ («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага).

Творчай манеры артыста ўласцівы строгасць ліній, культура класічнага танца, акцёрская выразнасць і адточаная тэхніка, што прынесла яму шчырую любоў беларускага гледача.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя