За́балацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Забалацце.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 20 лютага 1975 года ў склад Запольскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Наваселле, Стрэнькі і пасёлак Марусіна), у склад Дварэцкага сельсавета — 2 населеныя пункты (вёска Аннаўка і пасёлак Зацішша)Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).. 14 снежня 1977 года скасаваны пасёлак Забалацкі (зліўся з вёскай Забалацце)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лучынскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёска Лучын і пасёлкі Альсагорка і Сверкаў)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 287 Об изменении административно-территориального устройства Рогачевского района Гомельской области . 10 лютага 2014 года скасаваны пасёлак СверкаўРешение Рогачевского районного Совета депутатов от 10 февраля 2014 г. № 91 Об упразднении сельского населенного пункта Рогачевского района, 29 снежня 2014 года — вёска СадоваяРешение Рогачевского районного Совета депутатов от 29 декабря 2014 г. № 26 Об упразднении сельских населенных пунктов Рогачевского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 719 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,2 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 1446 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Інфармацыя пра Забалацкі сельсавет на сайце Рагачоўскага райвыканкама
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе