Марыя Гімбутас (, ; 23 студзеня 1921 г., Вільня — 2 лютага 1994 г., Лос-Анджэлес) — выбітная літоўская археолаг, стваральніца курганнай гіпотэзы прарадзімы індаеўрапейцаў.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і Даніэлюса і Веранікі Алсейка ў Вільні ў Сярэдней Літве. У 1931 г. яе сям’я пераехала ў Каўнас. З 1936 г. прымала ўдзел у этнаграфічных даследаваннях. У 1941 г. выйшла замуж за літоўскага архітэктара Юргіса Гімбутаса.
У 1942 г. скончыла гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1946 г. абараніла доктарскую дысертацыю па этналогіі ў Цюбінгенскім універсітэце. З 1949 г. жыла ў ЗША. Працавала і выкладала ў Гарвардскім і Каліфарнійскім універсітэтах. Праводзіла раскопкі у Югаславіі, Грэцыі і Італіі. У 1981 г. наведала СССР, чытала лекцыі ў Вільнюсе і Маскве.
Мела 3 дачок.
Памерла ў Лос-Анджэлесе. У 1994 г. перапахавана на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
Навуковыя погляды Марыя Гімбутас найбольш вядома курганнай гіпотэзай паходжання індаеўрапейцаў, якую яна высунула ў 1956 г.
Выступала за стварэнне асобнай міждысцыплінарнай вобласці археаматалогія, што павінна была аб’яднаць археалогію, тэалогію, мовазнаўства і этналогію. З’яўлялася прыхільніцай існавання матрыярхальнага грамадства ў старажытнасці, характарызавала яго як стадыю развіцця з эканамічнай роўнасцю і мірнымі адносінамі. У працах 1974—1991 гг. сцвярджала, што ў неалітычнай Еўропе склалася мірнае «гінацэнтрычнае» грамадства, якое шанавала багінь-маці. Культуру бронзавага веку і распаўсюджанне індаеўрапейцаў звязвала з надыходам ваяўнічай патрыярхальнай «андракратыі».
Асноўныя публікацыі Die Bestattung in Litauen in der vorgeschichtlichen Zeit — Verlag: Tübingen: J. C. B. Mohr, 1946 The Prehistory of Eastern Europe. Part I. Mesolithic, Neolithic and Copper Age Cultures in Russia and the Baltic Area. H. Hencken, ed. Cambridge: American School of Prehistoric Research. Peabody Museum, Harvard University. Bulletin No. 20, 1956 Ancient symbolism in Lithuanian folk art — Philadelphia: American Folklore Society, 1958 Rytprusiu ir Vakaru Lietuvos Priesistorines Kulturos Apzvalga. — Nueva York: Studia Lituaica, 1958 COWA surveys and bibliographies. Area 3, Western Europe. Part I, and: COWA surveys and bibliographies. Area 3, Western Europe. Part II. No 1. — Cambridge, Mass. : Council for Old World Archaeology, 1959 The Balts — New York: Frederick A. Praeger, 1963 Bronze Age cultures in Central and Eastern Europe, 1965 The Slavs — New York: Praeger Publishers. 1971 The Goddesses and Gods of old Europe, 6500-3500 BC. Myths and cult images — London: Thames and Hudson, 1974 The Language of the Goddess: Unearthing the Hidden Symbols of Western Civilization — San Francisco: Harper, 1989 The Civilization of the Goddess: The World of Old Europe — San Francisco: Harper, 1991
Спасылкі Marija Gimbutienė — VDU The Marija Gimbutas Collection In pursuit of the goddess — Eurozine
Катэгорыя:Археолагі Літвы Катэгорыя:Этнографы Літвы Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Індаеўрапеісты