«Партрэт Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбанькі» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная да 1762 года (1700—1790). Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь ( ЗЖ 219. НММ РБ). Памер карціны — .

Партрэт адлюстроўвае Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбаньку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 годзеЛёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5..

У зборах князёў Радзівілаў у Нясвіжы была і копія ХІХ ст. з гэтага партрэта, якая таксама цяпер захоўваюцца ў калекцыі НММ РБ.

Катэгорыя:Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Радзівілы