Сло́німская медзеапрацо́ўчая фа́брыка — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 1843—1855 гадах у горадзе Слонім (сучасны раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці Беларусі).
У 1850 годзе на фабрыцы працавала 80 чалавек. Мелася паравая машына. Фабрыка вырабляла медны посуд, выпарныя і дэфекацыйныя катлы для цукровых заводаў. У сувязі са спыненнем будаўніцтва цукровых заводаў у 1855 годзе была пераведзена ў Варшаву.
Літаратура
Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Прадпрыемствы Слоніма Катэгорыя:З’явіліся ў 1843 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1855 годзе Катэгорыя:1843 год у Беларусі Катэгорыя:1855 год у Беларусі