Барыс Аляксандравіч Семілетаў (нар. , г. Мінск) — беларускі манументальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, жывапісец.

Біяграфія Сын мастака Аляксандра Семілетава. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і прыкладным мастацтве, а таксама ў станковым жывапісе ў жанры карціны. Асноўныя творы: роспіс «Спадчына» ў саўгасе-камбінаце «Белавежскі» Брэсцкай вобласці; габелен «Сутыкненне»; палотны «Партрэт сучасніцы», «Месца былых баёў», «Ахвярапрынашэнне», «МойМінск», «Зацьменне», «Лёс», «Разам з адлюстраваным сонцам»; дыптых «Дарогі». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Сям’я У шлюбе з мастачкай Ларысай Мележ, малодшай дачкой пісьменніка Івана Мележа. Бацька мастака Івана Семілетава.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі