«Мадонна канцлера Ралена» () — карціна мастака Яна ван Эйка, датаваная 1435 годам.

Нікалас Рален, канцлер герцагства Бургундыя пры Філіпе Добрым, чый данатарскі партрэт напісаны ў левай частцы палатна ў малітве перад Мадоннай, заказаў гэту карціну для сваёй прыхадской царквы Нотр-Дам-дзю-Шатэль () у Ацёне, дзе яна знаходзілася да таго, як царкву спалілі ў 1793 годзе. Пасля знаходжання ў саборы Ацёна карціна ў 1805 годзе паступае ў Луўр.

Апісанне На карціне намалявана Дзева Марыя з немаўлём Ісусам на каленах, якую карануе анёл, насупраць яе канцлер Рален. Дзеючыя асобы размяшчаюцца ў італьянскай лоджыі, дэкараванай калонамі і барэльефамі. На заднім плане бачны горад, які перасякае рака. Верагодна, гэта бургундскі горад Ацён, радзіма Ралена. Некаторыя са шматлікіх зямельных уладанняў канцлера ў наваколлях Ацёна ўключаны ў пейзажHarbison, Craig, Jan van Eyck, The Play of Realism, pp.100-118, Reaktion Books, London, 1981, ISBN 0948462183.

Маленькі сад з кветкамі (ружы, касачы, ландышы, півоні), які бачны за калонамі, сімвалізуе бязгрэшнасць Дзевы МарыіAnita Albus Die Kunst der Künste. Erinnerungen an die Malerei, Frankfurt am Main: Eichborn Verlag 1997 Kapitel III (Aussicht vom Paradies) S. 19 bis 37. За садам праглядаюцца дзве мужчынскія фігуры, якія стаяць спіной да гледача. У чалавеку, адзетым у сінія адзенні з чырвоным цюрбанам на галаве і з посахам у левай руцэ, многія бачаць аўтапартрэт самога мастака. (На аўтапартрэце Яна ван Эйка з калекцыі Нацыянальнай галерэі ў Лондане («Партрэт чалавека ў чырвоным цюрбане») мы заўважаем на мастаку такі ж чырвоны цюрбан). Побач з фігурамі бачныя два паўліны, сімвалы неўміручасці і гонаруLouvre page, section «The garden» .

Фільмаграфія «Цуд у лоджыі», фільм з цыкла «Палітры» (Францыя, 1989).

Згадванне ў культуры Песня «Мадонна канцлера Ралена» групы «Канцлер Гі» і праекта «Bregan D’Ert»

Спасылкі

Мадонна канцлера Ралена

Катэгорыя:Карціны Яна ван Эйка Катэгорыя:Карціны са збораў Луўра Катэгорыя:Карціны 1435 года Катэгорыя:Ісус Хрыстос у жывапісе Катэгорыя:Выявы Дзевы Марыі