«Вось што адбываецца са мной» () — мастацкі фільм 2012 года рэжысёра .
Фільм быў прадстаўлены ў пазаконкурснай праграме ігравога кіно 19-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт 31 снежня. Маскоўскі невыносны трафік. Спешка без вынікаў, дапамога, ад якой нікому не становіцца лягчэй. Размовы аб бясконцых дробязях, у якіх праходзіць жыццё — а можа, ужо і прайшло. Пра бацьку, якому засталося ўсяго нічога, і нічога не зробіш. Аб планах пятнаццацігадовай дзяўчынкі на жыццё: можна стаць анколагам, можна — дызайнерам ежы. Пра тое, што было і што ёсць цяпер.
Гэта не сюжэтны фільм, гэта лірыка мітусні пад музыку Тарывердзіева і ўспамін пра шчасце, пра час, калі «Іронія лёсу» на самой справе магла суцешыць, падараваць надзею і паабяцаць у Новым годзе новае жыццё.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 1 намінацыяй.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Расіі 2012 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2012 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Віктара Шамірава