Мажа́нка — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Назва Назва Мажанка балцкага паходжання.

Ад літоўскага mažas «малы». Таго ж паходжання назвы рэк Можа (прыток дняпроўскага Бабра), Мажа (у басейне Прыпяці), Мажайка (яшчэ адзін «малы» прыток Бярэзіны)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195, 196., таксама назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага МажайскаВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36..

Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Maž-upis, MažiklisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 208..

Назва ракі значыць «Малая (рака)».

Гідраграфія Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 55 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца за 1,5 км на захад ад гарадскога пасёлка Бягомль, вусце за 2 км на ўсход ад вёскі Вускрам’е. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (1 км на паўночны захад ад вёскі Вускрам’е — вусце).

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-45. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Докшыцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны