Іва́н Акі́мавіч Лычаў (, с. Абшароўка Самарскага павета Самарскай губерні — , ) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Прызваны на флот у 1902 годзе, залічаны ў 36-ы флоцкі экіпаж. Вучыўся ў Кранштацкіх мінных класах, служыў на вучэбным судне «Беразань», а пасля на браняносцы «Князь Пацёмкін-Таўрычаскі», мінна-машынны кватэрмайстар 2-гой стацці.
У эміграцыі Удзельнік вядомага паўстання на браняносцы «Пацёмкін», у час паўстання ўваходзіў у склад суднавой камісіі. Пасля высадкі пацёмкінцаў ў Канстанцы — у эміграцыі ў Румынія. Жыў у гарадах Бузэў, Бухарэст, Кымпіне, Плаешці. Працаваў кацельшчыкам, машыністам паравой малатарні, рабочым нафтаперагоннага завода «Зорка Румыніі». Прымаў удзел у працы «Аб’яднанага матроскага камітэта ў Бухарэсце». Як член Севастопальскай арганізацыі РСДРП падпісаў «Адкрыты ліст да рускага пралетарыяту» групы матросаў «Пацёмкіна», апублікаваны ў «Іскры» 15 ліпеня 1905 года. У горадзе Кымпуне жыў у Сацыялістычнай матроскай камуне. Падтрымліваў кантакты з З. К. Арборэ-Ралі і К. Дабраджану-Гера.
Ажаніўся з суайчынніцай, у эміграцыі ў іх нарадзіліся дачкі Серафіма (1912—1991, у 1930—1950-х гадах грамадзянская жонка і «муза» мастака Аляксандра Дэйнекі) і Раіса (выйдзе замуж за аднакурсніка, у будучыні інжынера-электратэхніка Кесара Барысавіча Маркава, ад іх нашчадкаў і атрыманы звесткі аб сям’і Лычова).
У 1907 годзе па пашпарце на імя Дорфмана з’ехаў у Канаду, дзе жыў у камуне матросаў і рускіх эмігрантаў пад Манрэалем. Пасля распада камуны працаваў слесарам на заводзе ў Манрэалі. У 1910 годзе — механік на лесапільных заводах у Брытанскай Калумбіі, у 1913 годзе — механік чыгуначных майстэрняў у горадзе Огдэн, штат Юта.
У 1914 — 1917 гадах жыў у Нью-Ёрку, працаваў на артылерыйскім прадпрыемстве. Член Амерыканскай сацыялістычнай партыі, сакратар яе Рускага сацыял-дэмакратычнага аддзела. Перапіска Лычова са сваякамі ў Самарскай губерні перлюстравалася мясцовым ахоўным аддзяленнем.
У лістападзе 1917 года праз Осла і Стакгольм вярнуўся разам з жонкай і дочкамі ў Расію.
Кар’ера ў СССР У 1918 — 1923 гадах старшыня рэўкамаў Самарскага і Пугачэўскага паветаў, намеснік старшыні Самарскага губвыканкама, старшыня губсаюза спажывецкіх таварыстваў. У 1923 — 1925 гадах сакратар Самарскага губкама партыі.
У 1927 — 1929 і 1932 — 1934 гадах старшыня ЦКК і народны камісар РСІ Беларусі. Паміж гэтым Генеральны консул СССР у Вялікабрытаніі.
З 1935 года — кіраўнік спраў ЦК УКП(б). З 1938 года на гаспадарчай працы.
У 1930-я гг. працаваў намеснікам дырэктара па гаспадарчай рабоце Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута ім. Д. І. МендзялееваРоссийский химико-технологический университет им. Д. И. Менделеева — прошлое и настоящее со взглядом в будущее. — М., 2002. — 552 с. ISBN 5-8122-0302-4 С. 25..
З 1948 года — персанальны пенсіянер.
Дэлегат XI, XIII, XV, XVI, XVII з’ездаў партыі; на XV з’ездзе абіраўся членам ЦКК, на XVII — членам КПК УКП(б). Член УЦВК і ЦВК СССР.
Да 60-годдзя паўстання на браняносцы «Пацёмкін» у 1965 годзе было адроджана прысваенне звання Ганаровы грамадзянін Адэсы. Лычоў разам з двума іншымі ўдзельнікамі паўстання Царовым і Шасцідзесятым першым атрымаў гэтае званне.
Узнагароды Ордэн Леніна (13 чэрвеня 1955 — у сувязі з пяцідзесяцігоддзем грамадска-палітычнай дзейнасці) Ордэн Чырвонага Сцяга (20 ліпеня 1955 — у азнаменаванне пяцідзесяцігоддзя паўстання на браняносцы «Пацёмкін»)
Сачыненні Воспоминания потёмкинца. М.,Л., 1925. Мятеж на «Потёмкине». Самара, 1925. Потёмкинцы. Хабаровск, 1935. Потёмкинцы. Минск, 1936. Потёмкинцы. Воспоминания участника восстания на броненосце «Князь Потёмкин-Таврический». М., 1937. Потёмкинцы. Воспоминания о восстании на броненосце «Князь Потёмкин-Таврический». М., 1954. Подготовка и восстание на броненосце «Потёмкин» // Военные моряки в период первой русской революции 1905—1907 гг. М. 1955. Годы борьбы. Записки старого большевика. Куйбышев. 1957. Потёмкинцы. М., 1965.
Крыніцы
Літаратура Кардашев Ю. П. Восстание. Броненосец «Потёмкин» и его команда. — Москва, 2008, ISBN 5-7897-0193-0.
Спасылкі Даведнік па гісторыі Камуністычнай партыі і Савецкага Саюза 1898—1991 на knowbysight.info
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Адэсы Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Члены УЦВК Катэгорыя:Дыпламаты СССР Катэгорыя:Сацыялісты ЗША Катэгорыя:Члены РСДРП Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XI з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XIII з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XV з’езда УКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XVI з’езда УКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XVII з’езда УКП(б) Катэгорыя:Народныя камісары рабоча-сялянскай інспекцыі БССР