Яўге́н Аляксандравіч Бяласін (, Грынявічы — , Памёр германіст і перакладчык з Берасця Яўген Бяласін, Наша Ніва 10-03-2022) — беларускі германіст, перакладчык, журналіст.

Біяграфія Яўген Аляксандравіч Бяласін нарадзіўся 9 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Грынявічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці БССР. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975 год). Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1979—2001). Першы выкладчык факультэту замежных моў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). У 1990-я — 2000-я гады быў дырэктарам Брэсцкага філіяла Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага Цэнтра. У 2001 годзе атрымаў забарону на прафесію. З гэтага часу — германіст, журналіст, літаратар.

Як перакладчык з нямецкай мовы згадваецца ў Беларускай энцыклапедыі. Перакладаў таксама з англійскай, польскай моў і з розных моў на нямецкую.

Памёр вечарам 10 сакавіка пасля ўскладненняў, выкліканых каранавірусам.

Памёр года ў Брэсце. Пахаваны на Паўночных могілках пад Брэстам.

Катэгорыя:Германісты Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі