Другая Усебеларуская канферэнцыятаксама Другая Усебеларуская палітычная канферэнцыя, Нацыянальна-палітычная нарада, Берлінская канферэнцыя 1925 — нарада беларускіх палітычных дзеячаў у эміграцыі, адбылася 12 — 16 кастрычніка 1925 года ў Берліне С. 215.

Склікана А. І. Цвікевічам. Ёсць вынікам расколу ў беларускім эмігранцкім асяроддзі, а таксама перамен, што адбыліся ў 1921—1925 гг. у БССР і Заходняй Беларусі пасля Першай Усебеларускай канферэнцыі (Прага, 1921 г.) С. 283.

У літаратуры за 1-й і 2-й канферэнцыямі замацаваліся назвы Усебеларускіх палітычных канферэнцый або Нацыянальна-палітычных нарад С. 215.

Перадгісторыя У 1921—1925 гады Ліга Нацый прызнала ўсходнія межы Польшчы з СССР; выявілася немагчымасць атрымаць якіх-небудзь саступак для беларускай культуры ў Польшчы з боку польскіх уладЛатышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня-Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — С. 166.; урад Літвы страціў зацікаўленасць у падтрымцы беларускага асяродка ў літоўскай сталіцы (Каўнасе), дзе Аляксандр Цвікевіч выконваў функцыі прэм’ера беларускага эміграцыйнага ўраду БНР (Старшыні Рады міністраў БНР)Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня-Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — С. 166.; улады БССР сістэматычна і ў рознай форме заахвочвалі эмігрантаў вярнуцца ў Беларусь (савецкую) і далучацца да працы на карысць бацькаўшчыны і беларускай нацыянальнай культурыЛатышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня-Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — С. 166.; у 1924 г. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССРШыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 267..

Для беларусаў сярод станоўчых мерапрыемстваў савецкага ўрада БССР найбольш важнай, нават вызначальнай, была беларусізацыя. Узбуйненне тэрыторыі БССР у 1924 годзе і пераход арміі на тэрытарыяльна-міліцэйскую сістэму камплектавання (што, здавалася, набліжала ідэю стварэння ўласнага беларускага войска) дапаўнялі карціну змяненняў у Савецкай Беларусі.Гігін В. «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 80.

Раскол беларускай палітычнай эміграцыі пачаўся пасля Генуэзскай канферэнцыі (1922), дзе Старшыня Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) Вацлаў Ластоўскі і міністр замежных спраў Аляксандр Цвікевіч прызналі права Літоўскай Рэспублікі на Вільню і Віленскі край. В. Ластоўскі пасля спрабаваў правесці нацыянальна-палітычную нараду, каб яго дзейнасць была ўхвалена, а Старшыня Рады БНР П. Крачэўскі забараніў яе правядзенне. Была ўтворана Дзяржаўная калегія БНР, а затым адноўлена Рада Міністраў БНР (1923). Абавязкі яе Старшыні выконваў А. Цвікевіч, які нібыта прызнаў памылковасць свайго ўчынку.Сідарэвіч, А. Другая Усебеларуская канферэнцыя // С. 283

На настроі часткі беларускай палітычнай эміграцыі і дзейнасць А. Цвікевіча ўплывалі падзеі ў БССР. У шэрагах КП(б)Б існавала моцная плынь праціўнікаў беларускай культуры. Інтарэсы ж беларускай культуры прадстаўлялі З. Жылуновіч, А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі і інш. VII з’езд КП(б)Б канстатаваў, што ў асяроддзі работнікаў культуры і асветы БССР былі моцныя ідэалы «адраджэння буржуазна-дэмакратычнай дзяржаўнасці», г.зн. БНР. Але пасля XII з’езда РКП(б) (1923) прыняў рэзалюцыю па нацыянальным пытанні, і ЦБ КП(б)Б мусіла ўзяць курс на беларусізацыю і каранізацыю. Станоўчы вобраз савецкага рэжыму стваралі таксама распачатая ў 1921 новая эканамічная палітыка (НЭП) і абвешчаная ў 1923 г. амністыя былым праціўнікам бальшавіцкай улады.Сідарэвіч, А. Другая Усебеларуская канферэнцыя // С. 283

У Польскай Рэспубліцы, куды ўваходзіла Заходняя Беларусь урад пачаў наступленне на беларускае школьніцтва і культуру. Стаўка левых сіл на ўзброеную барацьбу не апраўдала сябе, а парламенцкіх метадаў барацьбы было недастаткова. Вынікам было стварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), куды ўвайшлі ў т.л. А. Канчэўскі, І. Лагіновіч, Л. Родзевіч і інш. Важную ролю ў КПЗБ стаў адыгрываць эмісар Менска М. Гурын-Маразоўскі. Пад уплывам падзей у БССР, у кантакце з КПЗБ левыя сябры Беларускага пасольскага клуба С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і інш. стварылі самастойную фракцыю — Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, якая для ЦК КП(б)Б стала «трыбунай партыі ў польскім сейме», яны перайшлі ў КПЗБ і пачалі падрыхтоўку да стварэння масавай аднайменнай арганізацыі (БСРГ).Сідарэвіч, А. Другая Усебеларуская канферэнцыя // С. 283

Большасць дзеячаў Рады і ўрада БНР і Заходняй Беларусі лічылі НЭП, беларусізацыю і каранізацыю стабільным курсам бальшавікоў. Гэта амаль цалкам задавальняла іх, бо па сваіх перакананнях яны былі сацыялістамі. Аляксандр Цвікевіч спадзяваўся, што пачнецца і дэмакратызацыя савецкага рэжыму.Сідарэвіч, А. Другая Усебеларуская канферэнцыя // С. 283

Існавалі таксама супярэчнасці паміж кіраўніцтвам БНР і ўрадам Літвы, у выніку 1.11.1923 г. Прэзідыум Рады і ўрад БНР вымушаны былі пераехаць у Прагу. Урад знаходзіўся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, асабліва пасля прызнання Чэхаславакіяй СССР. Аляксандр Цвікевіч шукаў альтэрнатыву Радзе БНР. Ён не выключаў магчымасці свайго пераезду ў БССР. Сувязным паміж ім і кіраўніцтвам КП(б)Б стаў, верагодна І. Краскоўскі.Сідарэвіч, А. Другая Усебеларуская канферэнцыя // С. 283

Кіраўніцтва БССР разгарнула супраць беларускай эміграцыі ідэалагічнае наступленне. 11 чэрвеня 1923 года была прынята сумесная пастанова ЦВК СССР і БССР аб амністыі. Гэта дало магчымасць вярнуцца на радзіму многім дзеячам культуры і навукі (працэдура прадугледжвала адмову ад сваіх палітычных перакананняў).Гігін В. «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 81.

У 1925 годзе для працы сярод беларусаў замежжа накіраваліся па маршруце Варшава — Прага — Берлін прадстаўнікі Савецкай Беларусі З. Жылуновіч і М. Чарот. У час паездкі высветлілася, што эміграцыя саспела да пэўнай саветызацыі. 14 жніўня 1925 года ЦК КП(б)Б вызначыў умовы правядзення беларускай нацыянальна-палітычнай нарады (яе планавалася склікаць у Берліне), асноўнай мэтай форуму мела стаць прызнанне за Менскам ролі адзінага цэнтра культурнага і палітычнага жыцця беларусаў.Гігін В. «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 81.

Аляксандр Цвікевіч не хаваў свайго намеру пераехаць у Менск (БССР)Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. — Смаленск : Інбелкульт, 2015. — С. 448.. Перад вяртаннем прадстаўнікі ўрада БССР і ўрада СССР угаварылі Цвікевіча правесці ў Берліне Беларускую нацыянальна-палітычную канферэнцыюМіхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. — Смаленск : Інбелкульт, 2015. — С. 448..

Падрыхтоўка канферэнцыі

11.8.1925 ЦК КП(б)Б зацвердзіў план паездкі З. Жылуновіча і М. Чарота ў Прагу. 14.8.1925 ЦК КП(б)Б прыняў пастанову, у якой лічыў мэтазгодным скліканне А. Цвікевічам у Берліне беларускай канферэнцыі пры 7 абавязковых умовах, адна з іх — папярэдняе прызнанне Менска як адзінага культурнага і палітычнага цэнтра, на які павінен арыентавацца беларускі рух Польшчы, Літвы, Латвіі і іншых краін; адмова ад арыентацыі на Лігу Нацый; папярэдняя, да канферэнцыі, «перадача паўнамоцтваў БНР Ураду БССР у форме дэкларацыі». Пасля прыняцця гэтых умоў групай Цвікевіча меркавалася фінансаваць апошнюю. Восенню 1925 ЦК КП(б)Б адзначаў, што група Цвікевіча «падладжваецца пад нас з надзеяй задаволіць нас мандатамі Урада БНР; падладжваючыся пад нас, яна ў той жа час імкнецца ўмацаваць сваё становішча, яна яшчэ хоча адыгрываць палітычную ролю». А. Цвікевіч не адмаўляўся ад намеру стварыць Усебеларускі нацыянальны цэнтр. КП(б)Б ставіла сваёй задачай «не дапусціць арганізацыі якога б ні было камітэта беларускай эміграцыі», таму што стварэнне такога цэнтра «толькі затармозіць развіццё беларускага руху савецкай арыентацыі». ЦК КП(б)Б імкнуўся «ліквідаваць групу Цвікевіча з тым, каб частка яе пасля ліквідацыі БНР прыехала ў Менск». У кастрычніку 1925 у Прагу для работы сярод эміграцыі выехалі З. Жылуновіч, М. Чарот і Я. Купала.Сідарэвіч, А. Другая Усебеларуская канферэнцыя // С. 283—284

Яшчэ ў 1919 годзе Народная рада БНР (чые паўнамоцтвы прызнала Найвышэйшая рада БНР, а потым і Першая Усебеларуская канферэнцыя) выдала пастанову, паводле якой урад БНР не меў права прымаць самастойныя палітычныя рашэнні. Падрыхтоўка да канферэнцыі вялася тайна ад Старшыні Рады БНР П. Крачэўскага.Сідарэвіч, А. Другая Усебеларуская канферэнцыя // С. 284

2 верасня 1925 года ў Празе адбылася сустрэча паміж А. Цвікевічам і савецкімі ўпаўнаважанымі, было канчаткова зацверджана месца і час склікання канферэнцыі (Берлін, кастрычнік 1925 года), на яе арганізацыю перадаваліся грашы. Паралельна А. Цвікевіч вёў перагаворы з Літвой, і паводле некаторых даных Каўнас таксама выдзеліў грашовую суму.Гігін В. «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 81.

У ЦК КП(б)Б праходзілі нарады, у цэнтры ўвагі якіх знаходзілася падрыхтоўка Берлінскай канферэнцыі. Сярод пагроз разглядалася магчымасць, што В. Ластоўскі можа выкарыстаць яе супраць БССРГігін В. «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 81.. Паміж КП(б)Б і НКЗС у Маскве паўсталі пэўныя супярэчнасці, кіраўніцтва Кампартыі Беларусі адзначала:Знешняя палітыка Беларусі: зб. дакументаў і матэрыялаў. — Т. 2: 1923—1927 гг. — Мінск, 1999. — С. 172—173

Пры гэтым у ЦК лічылі немэтазгодным удзел у нарадзе латвійскай беларускай групы. Напярэдадні абмяркоўвалася магчымасць стварыць замест Рады БНР за мяжой Беларускі камітэт. Аднак ЦК партыі быў катэгарычны: «Беларускі камітэт, калі б ён быў падабраны на Берлінскай канферэнцыі, нават пры ўмове складання паўнамоцтваў БНР, апынецца сілай супраць СССР, будзе мець ілюзіі ў беларускім пытанні, што паслабляюць пазіцыю СССР; яго ўтварэнне будзе БССР разглядацца як выступленне супраць БССР». Прынцыповым для Менска было выкананне наступных умоў: «гучная» дэкларацыя Цвікевіча, складанне паўнамоцтваў БНР, уезд у БССР прыхільнікаў арыентацыі на БССР.Гігін В. «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 82.

Правядзенне канферэнцыі Канферэнцыя адкрылася ў Берліне 12 кастрычніка 1925 года. На ёй прысутнічалі: ад урада БНР А. Цвікевіч, Л. Заяц, В. Захарка, У. Пракулевіч, ад Заходняй Беларусі — А. Галавінскі, ад Беларускай калоніі ў Латвіі — К. Езавітаў, прыбылі і некаторыя іншыя дэлегаты — усяго 17 чалавекГігін В. «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 82. Савецкую Беларусь прадстаўлялі З. Жылуновіч і намеснік паўнамоцнага прадстаўніка СССР у Польшчы А. Ульянаў.

15.10.1925, перад канферэнцыяй, Рада народных міністраў БНР прыняла ў Берліне 2 пастановы. Паводле 1-й Рада міністраў БНР спыняла сваю дзейнасць і прызнала Менск «адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі» (супраць галасаваў В. Захарка). Паводле 2-й пастановы, прынятай аднагалосна, Урад БНР абвяшчаўся зліквідаваным.Сідарэвіч А. Другая Усебеларуская канферэнцыя // С. 215 Рада народных міністраў вырашыла «абвясціць ад сённяшняга дня Урад БНР зліквідаваным і спыніўшым сваю дзейнасць», пастанову падпісалі А. Цвікевіч, Л. Заяц, У. Пракулевіча і В. Захарка.Сідарэвіч, А. Другая Усебеларуская канферэнцыя // С. 284

Спачатку даклад аб сучасным стане ўрада БНР і аб агульным палітычным становішчы Беларусі зрабіў «старшыня Рады Міністраў» (так запісана ў пратаколе, хаця на той час ён склаў паўнамоцтвы) А. Цвікевіч.