Клаўдзія Фёдараўна Каліто́ўская (, в. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларуская артыстка балета. Заслужаная дзяячка культуры Беларусі (1967).
Біяграфія Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская нарадзілася ў 1911 годзе ў мястэчку Уселюб Наваградскага павета, дзе яе бацька Фёдар Марцінавіч Калітоўскі працаваў лясным кандуктарам графа О’Рурка. Бацьку праз год перавялі ў Мінск, дзе і прайшлі дзіцячыя гады Клаўдзіі. У 1930 годзе скончыла харэаграфічнае аддзяленне Беларускага музычнага тэхнікума, у 1933 годзе — Беларускую студыю оперы і балета. Першай балетнай пастаноўкай, у якой Калітоўскай давялося паўдзельнічаць, стаў балет Р. Гліэра «Чырвоны мак», пастаўлены ў 1933 годзе Л. Крамарэўскім, дырыжыраваў Георгій Пятроў. Праз год гледачы змаглі ўбачыць яе ў балеце «Капелія», а ў 1936 годзе — «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні.
У 1933—1937 і 1945—1951 гадах — артыстка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У 1937 годзе разам з мужам Г. Пятровым уехала ў Алма-Ату, дзе нядаўна быў створаны Дзяржаўны аб’яднаны тэатр казахскай і рускай оперы і стваралася балетная трупа.
У 1945 годзе Георгій Пятроў і Клаўдзія Калітоўская атрымалі запрашэнне вярнуцца на працу ў Мінск. Танцавала ў балетах «Арлекінада», «Раймонда», «Дон Кіхот», «Князь-возера», «Доктар Айбаліт», «Канёк-Гарбунок», «Лебядзінае возера» і іншых.
У 1951 годзе Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская пакінула балетную сцэну. У 1951—1975 гадах — дырэктар Беларускага харэаграфічнага вучылішча.
Літаратура
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне