Гацу́к (, ) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Гацукоўскага сельсавета. Размешчана ў паўднёвай частцы вобласці за 55 км на поўдзень ад Мінска, за 31 км на поўнач ад Слуцка, ля аўтадарогі Мінск — Мікашэвічы.

Гісторыя Назва, відаць, паходзіць ад прозвішча Гацук.

У XIX стагоддзі вёска ў Буда-Грэскім маёнтку ў складзе Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уладанне князёў Вітгенштэйнаў.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета ў Грэскім раёне Слуцкай, з 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года — Менскай акруг. З 8 ліпеня 1931 года ў Слуцкім, з 5 снежня 1931 года ва Уздзенскім, з 12 лютага 1935 года ў Грэскім раёнах. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкай акрузе. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецкімі войскамі.

З 20 верасня 1944 года ў Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай абласцях. З 17 снежня 1956 года ва Уздзенскім, з 25 снежня 1962 года ў Слуцкім раёнах.

У 2011 годзе ў складзе вёскі знаходзілася 378 гаспадарак. Дзенічаў дзіцячы сад, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом фальклору, аддзел сувязі РУП «Белпошта» і ААТ АБ «Беларусбанк», урачэбная амбулаторыя, 2 магазіны, пажарна-аварыйны выратавальны пост.

Насельніцтва пачатак XX стагоддзя — 29 двароў, 170 жыхароў. 1996 год — 1172 жыхары, 373 двары. 1998 год — 1136 жыхароў, 378 гаспадарак. 2011 год — 1029 жыхароў, 383 дварыКультура Беларусі: энцыклапедыя: [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. Т. 3: Г — З. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 687 с.: іл., каляр. іл., партр., факсім. — С. 6—7. — ISBN 978-985-11-0662-8..

Інфраструктура У вёсцы дзейнічаюць сярэдняя школа, дом фальклору, торфапрадпрыемства «Слуцкае», пошта, аддзяленне банка.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары Леанід Канстанцінавіч Заяц

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гацукоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна