Уладзіслаў Сугак (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.

Клубная кар’ера У 2020 годзе пачаў выступць за дубль брэсцкага «Дынама», а ў ліпені 2020 года далучыўся да «Першага Рэгіёна» з Другой лігі, які ў кастрычніку зняўся са спаборніцтваў. У 2021 годзе вярнуўся ў рэзервовую каманду дынамаўцаў, а да сезона 2022 ужо стаў рыхтавацца з асноўнай камандай. 19 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам з’яўляецца ў асноўнай камандзе.

У снежні 2022 года быў на праглядзе ў «Іслачы», але не падышоў і пазней вярнуўся ў Брэст, дзе пачаў сезон 2023. У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Нівы» з Доўбізны, дзе стаў рэгулярна з’яўляцца на полі. У кастрычніку 2023 года датэрмінова пакінуў «Ніву» ў сувязі з прызывам на воінскую службу. У маі 2024 года зноў быў заяўлены за «Ніву».

Міжнародная кар’ера 27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Казахстана (1:1).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 (1) дубль Дынама 11 0 2020 (2) Д3 Першы Рэгіён 7 2 2021 дубль Дынама ? 8 2022 Д1 Дынама 10 1 2023 (1) Д1 Дынама 1 0 2023 (2) Д2 Ніва 12 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Першы Рэгіён Кавярдзякі Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Доўбізна