Тайсір Адамчык (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слонім-2017».
Клубная кар’ера Выхаванец «Мінска», з 2018 года пачаў выступаць за дубль клуба, а з 2019 года стаў часам прыцягвацца і да асноўнай каманды клуба. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»"Слоним-2017" арендовал у "Минска" Тайсира Адамчика, дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды пачаў трэніравацца з асноўнай камандай «Мінска»Кучинский, Утюжников, Старостин и Адамчик тренируются с "Минском". 18 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць мінскага «Дынама» (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым у асноўнай камандзе не з’яўляўся, гуляў за дубль. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клубТайсир Адамчик покинул "Минск".
У жніўні 2022 года далучыўся да клуба «Слонім-Сіці» ў Другой лізе. У ліпені 2023 года перайшоў у «Слонім-2017».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года — у элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль Мінск 7 0 2019 дубль Мінск 17 0 2020 дубль Мінск 15 1 2021 (1) дубль Мінск ? 0 2021 (2) Д2 Слонім-2017 16 0 2022 (1) Д1 Мінск 1 0 2022 (2) Д3 Слонім-Сіці 7 3 2023 (1) Д3 Слонім-Сіці 3 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-Сіці