Гарналыжны цэнтр «Лагойск» — гарналыжны цэнтр у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. 32 кіламетры ад Мінска. З'яўляецца месцам правядзення шматлікіх фестываляў.

Маецца чатыры гарналыжныя трасы рознай ступені складанасці абсталяваны пад’ёмнікамі. Ёсць вучэбная траса. Пяць трас для бегавых лыж і біятлона агульнай працягласцю 13 км са стрэльбішчам. У вячэрні час трасы асвятляюцца.

Санкцыі ЕС 23 сакавіка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза дадаў Юрый Чыжа ў Чорны спіс Еўрасаюза, таксама пад еўрапейскія санкцыі трапілі і яго кампаніі, у тым ліку курорт пад ЛагойскамCouncil Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus. 6 лістапада 2015 года санкцыі супраць Чыжа і яго актываў былі знятыяИК. Крутое пике Юрия Чижа: от самого успешного бизнесмена Беларуси к арестанту? «Радыё Свабода», 12.03.2016.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Лагойскага раёна Катэгорыя:Гарналыжныя курорты Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС