12-я кавалерыйская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе атрада імя Сталіна (арганізаваны ў маі 1942 года на базе групы У. А. Ціхамірава, якая дзейнічала з кастрычніка 1941 года), вылучанага партызанскай брыгадай «За Радзіму». У сакавіку 1943 была пераўтворана ў кавалерыйскую. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пухавіцкага, Чэрвеньскага, Капыльскага, Чырвонаслабодскага, Старобінскага, Асіповіцкага, Бабруйскага, Ганцавіцкага, Глускага раёнаў. 3 ліпеня 1944 года брыгада (579 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Ціхаміраву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад Брыгада была створана на базе атрада імя Сталіна, вылучанага партызанскай брыгады «За радзіму». На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі: 754-ы атрад імя Алёхіна (названы ў гонар намесніка камандзіра атрада імя Сталіна У. І. Алёхіна, які загінуў у баі); 755-ы атрад імя Дамручова (названы ў гонар камандзіра роты атрада імя Сталіна М. М. Дамручова, які загінуў у баі); 756-ы атрад імя Зеняпрэцава (названы ў гонар камандзіра аддзялення атрада імя Сталіна А. В. Зеняпрэцава, які загінуў у баі).
Камандаванне Камандзір У. А. Ціхаміраў.
Камісар І. А. Цяплінскі.
Начальнік штаба Дз. П. Самсонаў.
Гісторыя Партызаны праводзілі аперацыі на нямецкіх камунікацыях Пухавічы — Бабруйск, Асіповічы — Баранавічы, Баранавічы — Лунінец. У «рэйкавай вайне» папсавалі каля 2,5 тыс рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Якшыцы Бярэзінскага, Ліпень, Лапічы Асіповіцкага (жнівень 1942), вёсцы Горкі Чэрвеньскага (студзень 1943), Падлужжа, Згода, Бярозаўка Глускага (ліпень 1943) раёнаў, рабілі налёты на нямецкія гарнізоны ў Пухавічах і ў вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. У студзені, сакавіку, лістападзе 1943 года, лютым, красавіку, маі 1944 вялі баі з карнікамі. Разам з 32-й партызанскай брыгадай імя Калініна утрымлівалі партызанскую зону. Ва ўзаемадзеянні з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 года ў раёне Чырвоная Слабада — Пагост вялі баі з нямецкім войскам, якое адступала.
Памяць У 1965 годзе ў вёсцы Вялікі Рожан Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Гл. таксама Талькаўская аперацыя
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе