Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Капылі Мінскай вобласці, размешчаны ў цэнтры горада. Пастаўлены ў 1958 годзе на Калгаснай плошчы (цяпер Леніна), каля будынка Дома культуры. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну.

У рамках падрыхтоўкі горада да Дня беларускага пісьменства ў 2021 годзе помнік дэмантавалі і перанеслі ў сквер на іншым баку плошчы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1958 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Леніну Катэгорыя:Славутасці Капыля Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Капыльскага раёна