Спаса-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Яршэвічы Валожынскага раёна. Размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў другой палове XIX ст. з бутавага каменю.

Архітэктура Царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

Храм падоўжна-восевай кампазіцыі, складаецца з шатровай трох’яруснай вежы-званіцы (васьмярык на 2 чацверыках), нізкага бабінца, кубападобнага асноўнага аб’ёму і пяціграннай апсіды. Асноўны квадратны ў плане аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай па васьмігранным барабане. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, ліштвы здвоеных арачных аконных праёмаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Яршэвічы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Валожынскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі