Грэчаскі адкрыты ўніверсітэт () — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Патры.
Агульная характарыстыка Працуе на ўзор Брытанскага адкрытага ўніверсітэта і забяспечвае выключна дыстанцыйнае навучанне на ўзроўні бакалаўрыяту і аспірантуры. Быў заснаваны ў 1992 годзе, але працаваць пачаў з 1997 года, першыя студэнты былі прыняты ў 1999 годзе. Адміністрацыйны персанал ВНУ складае каля 200 чалавек. Універсітэт з'яўляецца шостым па велічыні дзяржаўным універсітэтам у Грэцыі.
Структура Школа гуманітарных навук Школа сацыяльных навук Школа навукі і тэхнікі Школа прыкладных мастацтваў і ўстойлівага дызайну
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Грэцыі Катэгорыя:Патры