25-я партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага і Капаткевіцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1473 партызаны, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад Брыгада была арганізавана на базе атрадаў: атрад А. І. Далідовіча (пазней атрад імя Я. Дз. ГарбачоваАдзін з арганізатараў партызанскага руху ў Мінскай вобласці, загінуў у баі, арганізаваны ў ліпені 1941 года); атрад імя І. І. Чарнышова (пазней імя М. Ф. Сільніцкага, арганізаваны ў красавіку 1942 года); атрад імя Р. І. Плышэўскага (пазней імя Аляксандра Неўскага, арганізаваны ў чэрвені 1942 года); партызанская група К. М. Дзяшкевіча (пазней атрад імя Кутузава).

Таксама ў брыгаду ўваходзілі: атрад імя Кастуся Каліноўскага; атрад «Камсамолец»; атрад Баяніцкі.

Камандаванне Камандзір А. І. Далідовіч

Камісар А. А. Баравік

Начальнік штаба А. Ф. Лескін

Гісторыя Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на камунікацыях Слуцк — Асіповічы, Жыткавічы — Калінкавічы і іншых. Атрад Далідовіча 7 лістапада 1941 года ўдзельнічаў у разгроме камендатуры ў Любані, атрад Гарбачова ў сакавіку 1942 — у рэйдзе на тэрыторыі Мінскай, Палескай і Пінскай абласцей, атрады імя Сільніцкага і Аляксандра Неўскага ў лістападзе — снежні 1942 — у знішчэнні чыгуначных мастоў на рэках Пціч і Бобрык. У лютым — сакавіку 1943, студзені — лютым 1944 гадоў, партызаны брыгады вялі баі з карнікамі. 10—13 сакавіка 1943 года разбурылі чыгуначную ветку на ўчастку Старушкі — Сосны, 29—30 мая 1943 — на ўчастку Жыткавічы — Старушкі, 11 красавіка 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Сосны Любанскага раёна.

Памяць На месцы дыслакацыі штаба брыгады, Мінскага падпольнага абкама, і Любанскага РК КП(б)Б на востраве Зыслаў быў створаны мемарыяльны комплекс.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе