Помнік Аляксандру Пушкіну — помнік у Магілёве, размешчаны каля галоўнага ўвахода ў будынак былога Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя А. С. Пушкіна (у 2017 годзе далучаны да каледжа мастацтваў) па вуліцы Касманаўтаў, 7. Прысвечаны класіку рускай літаратуры Аляксандру Пушкіну.
Гісторыя Урачыста адкрыты 6 чэрвеня 2015 года, у гадавіну з дня нараджэння паэта. У цырымонія адкрыцця ўзялі ўдзел прадстаўнікі гарадской улады, грамадскасці і моладзі. Бюст Пушкіна Магілёў атрымаў у якасці падарунка ў рамках праекта «Алея расійскай славы», удзельнікі якога — мастакі і архітэктары — дарылі гарадам СНД помнікі знакамітых людзей Расіі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё сваёй краіны. Помнік Пушкіну стаў трэцім у горадзе, два іншыя пастаўлены ў скверы каля кінатэатра «Космас» і на тэрыторыі гарвадаканала.
Скандал з вершам На пастаменце помніка былі змешчаны ўрыўкі з вершаў класіка рускай літаратуры. Адзін з іх, «» (), выклікаў абурэнне ў беларускім грамадстве, паколькі быў адрасаваны тым, хто спачуваў у Еўропе паўстанню 1830 года супраць расійскай улады. Таксама незадаволенасць выклікаў той факт, што ў горадзе няма паўнавартасных помнікаў беларускім дзеячам, а помнік Пушкіну ўжо няпершыБюст Пушкіна ў Магілёве ўсталявалі з парушэньнем працэдуры.
Кіраўнік праекта «Алея Рускай Славы» Міхаіл Сердзюкоў заявіў, што не хацеў абразіць пачуцці беларусаў вершам Пушкіна пра здушэнне паўстання 1830-31 гадоўКіраўнік праекту «Алея Расейскай Славы»: «Магілёў — гарадок на ўскрайку Расеі»:
Таксама ён дадаў, што тэкст на помніку быў узгоднены з мясцовымі ўладамі Магілёва.
Магілёўскія гісторыкі Аляксандр Агееў і Ігар Пушкін адзначылі, што тэкст на помніку ў парушэнне працэдуры не разглядаўся тапанімічнай камісіяй.
Пасля шырокага розгаласу радкі верша «Паклёпнікам Расіі» былі прыбраныя з помніка, што, у сваю чаргу, выклікала абурэнне прарасійскіх сіл у Беларусі. 18 удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі «Расія і славянскія народы ў войнах і ваенных канфліктах XIX—XX стагоддзяў» падпісалі зварот, у якім назвалі гэтыя дзеянні «спробай цэнзуры вялікага паэта праз 178 гадоў пасля яго смерці». На іх думку, выдаленне скандальнага вершу нанесла «велізарны маральны ўрон мільёнам беларускіх грамадзянаў»Ад міністра культуры патрабуюць вярнуць скандальны верш на бюст Пушкіна 14/07/2015.
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка адзначыўМагілёўскі аблвыканкам не будзе вяртаць скандальны верш на помнік Пушкіна. 30/07/2015:
Катэгорыя:Помнікі Магілёва Катэгорыя:Помнікі Аляксандру Пушкіну Катэгорыя:2015 год у Магілёве Катэгорыя:Вуліца Касманаўтаў (Магілёў)