Ладдзян трохнадрэзаны, Ладдзян трохнадрэзны (Corallorhiza trifida) — від роду сямейства , родны для Паўночнай Амерыкі і Еўразіі.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая наземная травяністая расліна. Сапрафіт.

Карэнішча белаватае разгалінаванае, мясістае, пазбаўленае каранёвых мочак; нагадвае карал.

Сцябло прамастаячае тонкае голае, жоўта-зялёнае, вышынёй 8-30 см.

Лускападобныя похвавыя простыя перапончатыя лісты лікам 2-4 размешчаны чаргова.

Панікшыя голыя кветкі аб шасці пялёстках сабраны ў друзлыя пэндзлепадобныя суквецці даўжынёй да 10 см. Квітнее ў маі — чэрвені.

Плод — каробачка. Плоданасіць у чэрвені — ліпені.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Расліна сустракаецца ў палярнай і лясной зонах і ў гарах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.

У Расіі расце ў нечарназемнай зоне еўрапейскай часткі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе.

Мезафіт і гіграфіт. Нярэдкі па берагах рэк і ручаёў, забалочаных лугах, у сырых лясах, на тарфяных балотах, у тундравым рэдкалессі.

Ахоўны статус Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя кнігі многіх абласцей, краёў і рэспублік Расіі. Ахоўваецца на Украіне, у Літве, Польшчы, Латвіі. Уключаны ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЕСЛадьян трёхнадрезный в Красной книге Республики Беларусь .

Батанічная сістэматыка

Сінонімы Паводле The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць:

, nom. inval.

, nom. inval.

Ладдзян трохнадрэзаны ў літаратуры

Адна з казак цыклу «Казкі з хутара Юстыны» Людмілы Рублеўскай называецца «Чужыя ветразі, альбо Ладдзян трохнадрэзаны»Рублеўская Людмiла Іванаўна.

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Ладдзян трохнадрэзны ў Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Эпідэндравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі