27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрадаў імя Шчорса (арганізаваны ў красавіку 1942), імя Чапаева (арганізаваны ў красавіку 1942) і імя Жукава (арганізаваны ў ліпені 1942) вылучаных партызанскай брыгада імя К. Я. Варашылава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага, Грэскага, Нясвіжскага, Клецкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1513 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі: атрад імя Шчорса; атрад імя Чапаева; атрад імя Дунаеваназваны ў гонар камандзіра атрада імя Чпаева І. М. Тараховіча (Дунаева), які загінуў у баі
Камандаванне Камандзіры М. А. Шастапалаў; М. Дз. Курыльчык (выконваў абавязкі).
Камісары І. М. Ражкоў; П. І. Разувакін; Н. Дз. Емяльянаў.
Начальнікі штаба М. Дз. Курыльчык; С. В. Рабкевіч (выконваў абавязкі); М. А. Рагожкін.
Гісторыя Партызаны ў жніўні 1943 і ў чэрвені 1944 гадоў на ўчастках Стоўбцы — Гарадзея, Буды — Райтанаў, Слуцк — Цімкавічы падарвалі 3916 рэек. У лютым, сакавіку 1943, лютым, чэрвені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У верасні 1943 года разбілі гарнізоны ў вёсках Сейлавічы Нясвіжскага і Кіявічы Капыльскага раёнаў, 26 чэрвеня 1944 — у Капылі. 2 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Стоўбцаў і Нясвіжа.
Гл. таксама Сейлавіцкі бой
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе