«Неверагодны Халк» () — амерыканскі супергеройскі баявік 2008 года пра прыгоды персанажа коміксаў Marvel Халка. З’яўляецца 2-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Луі Летэр’е, у галоўнай ролі — Эдвард Нортан.

Сюжэт Гісторыя доктара Бруса Бэнера, які шукае лекі ад свайго незвычайнага «захворвання», што ператварае яго падчас эмацыйнага стрэсу ў гіганцкага зялёнага монстра Халка. Знаходзячыся ва ўцёках ад войска, якоя імкнецца яго захапіць, Брус амаль знаходзіць лекі, але ўсе намаганні ідуць прахам, калі ў Халка раптам з’яўляецца новы, неверагодна моцны супернік.

Цікавыя факты і будучыня герояў У 2012 годзе выйшла пародыя на гэты фільм — «Неверагодны Балк» (або «Неверагодны Бульк»). Лу Ферыньё — культурыст, які сыграў Халка ў серыяле 1970-х мае эпізодскую ролю апекуна ў фільме. Ён таксама агучыў крыкі Халка. Тадэус Рос стаў Чырвоным Халкам у арыгінальных коміксах. Сэмюэл Стэрнс у коміксах — вораг Халка па імені Лідэр. На гэта намякалі ў канцы фільма. У наступных праектах КСМ ролю Халка (як і Бруса Бэнера) выконвае іншы акцёр — Марк Руфала. Новы Халк быў прадстаўлены на панэлі стужкі «Мсціўцы» на Comic Con International 2010. Змена акцёраў звязана з непрымальнымі паводзінамі Эдварда Нортана на здымачнай пляцоўцы «Неверагоднага Халка» — ён увесь час хацеў дадаць нешта сваё і меў скандал з удзельнікамі здымачнага працэсу. Пасля падзей кароткаметражнага фільма «Кансультант» да праекту Мсціўцы спачатку хацелі ўключыць Мярзоту з-за яго добрага ваеннага мінулага. Агент Колсан вырашыў, што гэта дрэнная ідэя, і адправіў кансультанта да генерала Роса для перамоваў. Ім стаў Тоні Старк, як паказана ў канцы «Неверагоднага Халка». Таксама Мярзоту планавалася паказаць у «Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна», бо ён знаходзіўся ў плывучай турме. Замест гэтага ў фільме фігуруе Тадэус Рос, які сыграў ролю дзяржсакратара ЗША. Яшчэ Рос ненадоўга з’яўляўся у «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» і «Мсціўцы: Фінал». Фінальная бітва пры Гарлеме была згаданая ў серыяле «Люк Кейдж», падзеі якога таксама адбываліся у гэтым раёне Нью-Ёрка. Бэці Рос не згадвалася і не з’яўлялася ў наступных фільмах КСМ. Халк з’явіўся ў наступных стужках: «Мсціўцы», «Жалезны чалавек 3» (сцэна пасля тытраў), «Мсціўцы: Эра Альтрона», «Тор: Рагнарок», «Мсціўцы: Вайна бясконцасці», «Капітан Марвел» (сцэна пасля тытраў) і «Мсціўцы: Фінал».

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы ЗША 2008 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Крэйг Армстранг