Музей Адама Міцкевіча (; ) — музей у Стамбуле, размешчаны ў раёне Беяглу.
Заснаваны ў 1955 г. у памяць аб стагоддзі з дня смерці паэта пры садзейнічанні Літаратурнага музея ў Варшаве. Як вядома, пасля расійскай ссылкі з 1829 г. А. Міцкевіч жыў у Заходняй Еўропе. Але ў час Крымскай вайны ў 1855 г. ён выехаў у Турцыю, дзе ствараў польскія атрады для барацьбы з царскай Расіяй. Памёр раптоўна ў час эпідэміі халеры ў Стамбуле ў 1855 г. Цела А. Міцкевіча было перавезена і пахавана ў Парыжы.
Музей знаходзіцца ў доме, дзе жыў паэт. Экспазіцыя музея ўключае многія дакументы і матэрыялы, якія расказваюць пра жыццё паэта, яго творчасць, вызваленчую барацьбу польскіх арганізацый. Прадстаўлены фотаздымкі Стамбула таго часу. У музеі знаходзіцца сімвалічная магіла паэта.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Музеі паводле алфавіта Катэгорыя:Музеі Стамбула Катэгорыя:Адам Міцкевіч Катэгорыя:Музеі, заснаваныя ў 1955 годзе Катэгорыя:1955 год у Турцыі