«Жалезны чалавек 2» () — амерыканскі супергеройскі баявік 2010 года, заснаваны на коміксах выдавецтва «Marvel Comics». Стварэннем карціны займалася кампанія «Marvel Studios», а распаўсюджваннем «Paramount Pictures». Сіквел фільма «Жалезны чалавек», які з’яўляецца 3-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Джон Фаўра, а Джасцін Теру быў прызначаны ў якасці сцэнарыста.

Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 29 красавіка 2010 года.

Сюжэт Прайшло паўгады з таго часу, як свет даведаўся, што мільярдэр-вынаходнік Тоні Старк з’яўляецца ўладальнікам унікальнай кібер-броні Жалезнага чалавека. Грамадскасць патрабуе, каб Старк перадаў тэхналогію броні ўраду ЗША, але Тоні не хоча выдаваць яе сакрэты, таму што баіцца, што яна трапіць не ў тыя рукі.

Між тым Іван Ванка — сын рускага вучонага, які калісьці працаваў на фірму Старка, але потым быў звольнены і пазбаўлены ўсяго, мае намер адпомсціць Тоні за беды сваёй сям’і. Для чаго будуе сваю высокатэхналагічную зброю.

Цікавыя факты Аль Пачына разглядаўся на ролю Джасціна Хамера. Эмілі Блант павінна была сыграць Чорную ўдаву, але ёй прыйшлося адмовіцца ад гэтай ролі з-за занятасці ў фільме «Падарожжы Гулівера» (2010). Гендзі Тартакоўскі рабіў раскадроўкі для экшан-сцэн фільма. Роберт Даўні-малодшы рэкамендаваў Джасцін Теру Джону Фаўра ў якасці сцэнарыста фільма. Гэта першы сіквел, спрадзюсаваны студыяй Marvel Studios. Гэта першы сіквел Джона Фаўра і як рэжысёра, і як акцёра. Дон Чыдл змяніў Тэрэнса Говарда ў ролі Роўдзі пасля пагаршэння адносін паміж Тэрэнсам і студыяй Marvel. Прут (Мікі Рурк), як ён паказаны ў фільме, уяўляе сабой камбінацыю двух зладзеяў Жалезнага чалавека - Прута і Крымсан Дынама, апранутага ў браню, якая кантралюе электрычнасць. Сэмюэл Л. Джэксан, які з’явіўся ў першым фільме ў ролі Ніка Ф’юры, перад здымкамі другой часткі заключыў унікальную здзелку са студыяй Marvel, згодна з якой ён з’явіцца ў дзевяці фільмах у вобразе Ніка. Скарлет Ёхансан так моцна хацела выканаць ролю Чорнай ўдавы, што пафарбавала валасы ў руды колер яшчэ да таго, як яе зацвердзілі на гэтую ролю. Па словах Дона Чыдла, ён спрабаваў сыграць Роўдзі па-свойму, але ў рэшце рэшт скапіяваў большую частку персанажа з Тэрэнса Говарда. Для ролі Чорнай ўдавы Скарлет Ёхансан старанна трэніравалася шэсць тыдняў да здымак і працягвала трэніравацца на працягу шасці месяцаў здымак. Сэм Рокуэл, які выканаў ролю Джасціна Хамера, разглядаўся на ролю Тоні Старка ў першай частцы. У коміксах Джасцін Хамер - пажылы чалавек, але для фільма яго спецыяльна «амаладзілі», каб лепш адпавядаць ролі суперніка Тоні Старка.Интересные факты «Железный человек 2» (2010)

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы ЗША 2010 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джон Дэбні