«Сакалінае вока» () — амерыканскі міні-серыял, створаны Джонатанам Ігла для Disney+, заснаваны на аднайменным персанажы з Marvel Comics. Серыял уваходзіць у чацвёртую фазу кінасусвету Marvel, а яго дзеянні адбываюцца пасля фільма «Мсціўцы: Фінал».

Прэм’ера першых двух эпізодаў серыяла «Сакалінае вока» адбылася 24 лістапада 2021 года, а заключная серыя выйшла 22 снежня.

Сюжэт Сакалінае вока гатовы пайсці на спачынак, але спачатку ён павінен знайсці сабе прыдатную замену, таму пачынае трэніраваць новага Сакалінага вока — маладую Кейт Бішоп. Бартан павінен навучыць Кейт, як быць супергероем без суперздольнасцяў і ратаваць людзей, абапіраючыся выключна на свае навыкі, кемлівасць і трапнасць.

Спасылкі

Катэгорыя:Серыялы кінематаграфічнага сусвету Marvel