Дом па вуліцы Леніна, 8 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.

Пабудаваны ў пачатку XX ст.

Архітэктура Невялікі аднапавярховы будынак з мансардавым дахам. У плане мае форму прамавугольніка і падзелены на дзве кватэры. Галоўны вулічны фасад плоскасны з 4 прамавугольнымі лучковымі вокнамі і простым карнізам, вуглы дэкарыраваны лапаткамі. Дом мае 2 уваходы з двара.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск)