Сцяг Камянецкага раёна — чаканы сцяг Камянецкага раёна.

Гісторыя У 2004 годзе з Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пад старшынствам А. В. Праляскоўскага прыйшла прапанова распрацаваць эскіз і зацвердзіць герб і сцяг Камянецкага раёна. Старшыня Камянецкага раённага Савета дэпутатаў Ніна Данілаўна Стасюк адказна паставілася да гэтай прапановы, быў абвешчаны конкурс сярод школ раёна на найлепшы варыянт герба і сцяга. З усіх прац былі адабраны эскізы за аўтарствам Святланы Анатолеўны Постнікавай, на той момант мастачкі раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Сцяг уяўляў сабой трохчастковае палотнішча (1:1,5:1) чырвона-зялёна-чырвонага колеру, у цэнтры палотнішча на зялёным поле размешчаны праект герба раёнаГерб Каменца и Каменецкого района. 02.12.2019.

Геральдычны савет эскізы забракаваў і прапанаваў іх дапрацаваць, звярнуўшыся па дапамогу да спецыялістаў. Напрыклад, наконт сцяга была адна істотная заўвага:

У першай палове 2022 года на разгляд у Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь накіраваны новы варыянт сцяга, распрацаваны Марынай Міхайлаўнай Ялінскай і мастаком Віктарам Аляксандравічам Ляхарам.

Гл. таксама Герб Камянецкага раёна

Камянецкі раён Катэгорыя:Камянецкі раён