Заба́шавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2000 года) вёска Забашавічы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Забашавіцкі (Забашаўскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лозінскага нацыянальнага польскага сельсаветаПастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб ліквідацыі Лозінскага нацыянальна-польскага сельсовета Барысаўскага раёна ад 23 жніўня 1937 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 1.. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1964 годзе ў склад Чарневіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Беліна, Малышкі, Палялюм і Сяменькавічы)Рашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Глівінскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 969 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,5 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: аграгарадок Забашавічы, вёскі Забашэўка, Заручча, Засценак, Краснае, Мурашкі, Навішчына, Ніціеўшчына, Плоскае, Святое, Слабодка, Смолле, Устрона, Шабліншчына і хутар Рыбачнае.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. С. 110 С. 137
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе