Міраслаў Хлебасолаў (нар. , Баранавічы) — беларускі футбаліст, нападнік крымскага клуба «Акіян» з Керчы.

Бацька Міраслава Андрэй Хлебасолаў і старэйшы брат Дзмітрый Хлебасолаў таксама з’яўляюцца футбалістамі.

Клубная кар’ера Выхаванец «Баранавічаў», дэбютаваў за клуб 12 ліпеня 2015 года ў матчы супраць «Смаргоні» (1:1). Хутка пасля гэтага далучыўся да акадэміі іспанскага «Левантэ», дамоўленасць аб гэтым была дасягнута яшчэ ў сакавіку 2015 годаМирослав Хлебосолов будет учиться в академии "Леванте". У сакавіку 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Левантэ», аднак гуляў толькі за моладзевы склад і не прыцягваўся да асновы.

У сакавіку 2018 года вярнуўся ў «Баранавічы»Мирослав Хлебосолов покинул "Леванте" и вернулся в Барановичи, дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2018 года пакінуў камандуМирослав Хлебосолов покинул "Барановичи", але праз некалькі месяцаў вярнуўся ў клуб. Са студзеня 2019 года стаў трэніравацца са «Смалявічамі» і пачаў сезон у складзе каманды, аднак пераважна толькі выхадзіў на замену ў ліпені пакінуў клуб.

У сакавіку 2020 года стаў іграком пінскай «Хвалі»Мирослав Хлебосолов и Кирилл Алексиян стли игроками "Волны", у жніўні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб"Волна" рассталась с тремя игроками і неўзабаве перайшоў у «Ліду»"Лида" подписала трех новичков, дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», аднак у лютым папоўніў склад петрыкаўскага «Шахцёра»Мирослав Хлебосолов стал игроком петриковского "Шахтера". Пакінуў клуб у снежні 2021 годаПетриковский "Шахтер" объявил о прекращении сотрудничества с девятью футболистами.

У сакавіку 2022 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве адправіўся на прагляд у «Энергетык-БДУ» і падпісаў кантракт з клубамМирослав Хлебосолов стал игроком "Энергетика-БГУ". Дэбютаваў у Вышэйшй лізе 17 красавіка 2022 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:1), вышаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У маі 2022 года пакінуў каманду.

У жніўні 2022 года далучыўся да крымскага клуба «Акіян» з Керчы.

Міжнародная кар’ера У верасні і кастрычніку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 (1) Д2 Баранавічы 1 0 2018 Д2 Баранавічы 17 2 2019 (1) Д2 Смалявічы 11 0 2020 (1) Д2 Хваля 10 0 2020 (2) Д2 Ліда 11 3 2021 Д2 Шахцёр 16 2 2022 (1) Д1 Энергетык-БДУ 5 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Акіян Керч