Квока ці Караткахвосты кенгуру (), — адзіны прадстаўнік роду Setonix сям’і кенгуровых. Як і іншыя сумчатыя з сям’і кенгуровых (як кенгуру ды валабі), квока траваедная і ў асноўным начнога ладу жыцця.

Квокі жывуць на некаторых невялікіх астравах каля ўзбярэжжа Заходняй Аўстраліі, асабліва на востраве паблізу Перта і на востраве паблізу Олбані. Ізаляваныя, разрозненыя папуляцыі таксама жывуць у лясах і ўзбярэжнай пустыні паміж Пертам і Олбані. Невялікая калонія насяляе падахоўную тэрыторыю прыроднага запаведніка , дзе яны суіснуюць з , відам пад пагрозай знікнення.

Апісанне Квока важыць ад 2,5 да 5,0 кг і мае даўжыню ад 40 да 54 см, з хвастом даўжынёй ад 25 да 30 см, што мала для кенгуровага. У яе каржакаваты целасклад, добра развітыя заднія лапы, круглявыя вушы і кароткая шырокая галава. Яе косцева-цяглічная сістэма спрадвечна была прыстасавана да наземных двухногіх перасоўванняў, але падчас эвалюцыі сістэма адаптавалася для перасоўвання па дрэвах. Хоць яна выглядае як вельмі маленькі кенгуру, можа залазіць на невялікія дрэвы і кусты вышынёй да 1,5 метра. Яе грубае футра — шэравата-карычневага колеру і пераходзіць у жаўтлява-карычневы на жываце. Вядома, што квока жыве ў сярэднім 10 гадоў. Квокі — начныя жывёлы; яны спяць удзень у , каб шыпы расліны абаранялі і хавалі іх.

У квокі бязладная сістэма спарвання. Праз месяц цяжарнасці самкі нараджаюць адно дзіцяня, якое называюць «джоўі». Самкі могуць нараджаць два разы на год і агулам каля 17 дзіцянят за жыццё. Джоўі жыве ў сумцы сваёй маці цягам шасці месяцаў. Пасля таго як ён пакідае сумку, джоўі спадзяецца на малако сваёй маці яшчэ два месяцы і цалкам адлучаецца ад грудзей прыкладна праз восем месяцаў пасля нараджэння. Самкі становяцца полаваспелымі прыкладна праз 18 месяцаў. Калі самку квокі з дзіцянём у сумцы праследуе драпежнік, яна можа выпусціць дзіцяня на зямлю; джоўі выдае гукі, якія могуць прыцягнуць увагу драпежніка, а маці ўцякае.

Адкрыццё ды назва

Слова «квока» паходзіць ад слова, якое, напэўна, было . Сёння ў народзе н’юнгар іх называюць або гэтым словам, або словамі, якія ў адаптаваным выглядзе падобныя на «бан-гап» або «банджап».

Квока ўпершыню апісана нідэрландскім мараком Сэмюэлем Волкертцунам, калі ён напісаў пра назіранне «дзікай коткі» на востраве Ротнэст у 1658 годзе. У 1696 годзе нідэрландскі даследнік прыняў іх за гіганцкіх пацукоў і назваў востраў «» (т-Эйландт-т-Ротэнэст), што значыць «востраў пацучынага гнязда» па-нідэрландску. Вламінг апісваў іх як «від пацука памерам з ката».

Экалогія На мацерыковай частцы Аўстраліі квокі аддаюць перавагу ўчасткам з больш густой расліннасцю, бо там і разнастайнасці корму болей, і лягчэй схавацца ад драпежнікаў, такіх як дынга, лісы і . У дзікай прыродзе арэал квокі абмежаваны вельмі невялікай тэрыторыяй на Паўднёвым Захадзе Заходняй Аўстраліі, дзе існуюць некалькі раскіданых дробных папуляцый. Адна вялікая калонія знаходзіцца на востраве , а меншая — на востраве каля Олбані. Гэтыя астравы свабодныя ад вышэйзгаданых драпежнікаў. На Ротнэсце квокі сустракаюцца часта і насяляюць самыя розныя біятопы — ад паўсухіх хмызнякоў да ўпарадкаваных садоў.

Колючыя расліны , праз якія цяжка прайсці чалавеку ці іншай адносна буйной жывёле, служаць квокам любімым дзённым сховішчам для сну. Акрамя таго, вядома, што гэтыя сумчастыя ўмеюць узбірацца на дрэвы.

Харчаванне Як і большасць прадстаўнікоў сямейства Кенгуровыя, квокі харчуюцца рознымі відамі расліннасці, у тым ліку травамі, асаковымі і лісцем. Даследаванне паказала, што  — невялікі хмызняк з сямейства мальвавых — належыць да любімых відаў корму квокі.

Наведвальнікам Ротнэст настойліва раяць не карміць квок, бо «чалавечая ежа», напрыклад чыпсы, можа выклікаць абязводжванне і недаяданне, што шкодзіць здароўю жывёл. Нягледзячы на адносны дэфіцыт прэснай вады на Ротнэсце, квокам патрабуецца шмат вільгаці, якую яны пераважна атрымліваюць з расліннага корму. На мацерыку гэтыя сумчатыя сустракаюцца толькі ў раёнах з гадавым узроўнем ападкаў не менш як 600 мм. Квокі, падобна да кароў, перажоўваюць сваю .

Папуляцыя

У часы каланіяльнага засялення квока была шырока распаўсюджана, яе арэал ахопліваў плошчу каля 41 200 км² на паўднёвым захадзе Заходняй Аўстраліі, уключала два прыбярэжныя астравы — Болд і Ротнэст. Да 1992 года, пасля рэзкага скарачэння колькасці ў XX ст., папуляцыя квок на мацерыку скарацілася больш за 50 % да плошчы каля 17 800 км².

Нягледзячы на тое, што квока шматлікая на невялікіх узбярэжных астравах, яна класіфікавана як уразлівая. На мацерыку, дзе ёй пагражаюць прывезеныя ў Аўстралію драпежныя віды, такія як лісы, коткі і сабакі, каб схавацца ад іх, ім патрабуецца шчыльнае наглебавае покрыва. , прасекі, развіццё сельскай гаспадаркі і пашырэнне жыллёвага будаўніцтва скарацілі іх асяроддзе жыцця, спрыялі заняпаду віду, як і расчышчэнне і спаленне астатніх балот. Квокі звычайна гадуюць адно дзіцяня штогод. Невялікі памер вывадка, разам з абмежаванай прасторай і небяспечнымі драпежнікамі, спрыяе малалікасці гэтага віду на мацерыку.

Прыблізна 4000 квок жыве на мацерыку, пры гэтым амаль усе папуляцыі мацерыка складаюць групы меней за 50, але адна група колькасцю больш за 700 жывёл жыве ў паўднёвым лесе паміж ды Дэнмаркам, але і яна скарачаецца. У 2015 годзе вялікі лясны пажар паблізу амаль знішчыў адну з мясцовых папуляцый на мацерыку, пры гэтым, па ацэнках, загінула 90 % з 500 квокMainland quokka population decimated after 2015 bushfire near Northcliffe — ABC News (Australian Broadcasting Corporation). Abc.net.au. Retrieved on 24 December 2016..

У 2007 годзе папуляцыя квок на востраве Ротнэст ацэньвалі ад 8 000 да 12 000 асобін. Змеі — адзіныя драпежнікі на востраве, якія палююць на квок. Папуляцыя на меншым востраве Болд, дзе ў квокі няма драпежнікаў, складае 600—1000 асобін. Пад канец лета і восенню на востраве Ротнэст адбываецца сезоннае змяншэнне квокі, дзе страта расліннасці і скарачэнне даступных павярхоўных водаў можа прывесці да голаду.

Від зазнаў наймацнейшае скарачэнне з 1930 па 1990-я гады, калі распаўсюджанне скарацілася больш за ўдвая. Колькасць і распаўсюджанне квок заўважна скараціліся напачатку 1930-х гадоў, і гэта тэндэнцыя захоўваецца дагэтуль. Іх жыццё на мацерыку скарацілася да такой ступені, што яны сустракаюцца толькі невялікімі групамі ў зарасніках хмызнякоў, што акружаюць Перт.

У канцы 2024 года ў пагорках Перт-Хілс была выяўлена новая папуляцыя квок. Гэта першы выпадак, калі квок сфатаграфавала шырокая публіка ў гэтым рэгіёне, і знаходка мае істотнае значэнне для аховы віду. Дакладнае месцазнаходжанне жывёл застаецца канфідэнцыйным.

Квока зараз занесена ў спіс уразлівых паводле крытэрыяў МСАП.

Ахова Квока, хоць і не знаходзіцца пад непасрэднай пагрозай поўнага знікнення, лічыцца відам, які падвяргаецца пагрозе. Па меры таго як клімат працягвае змяняцца, змяняецца і аўстралійскі ландшафт; будучы траваеднымі, квокі залежаць ад шматлікіх мясцовых раслін як крыніцы корму і сродку абароны. Высветлена, што квокі аддаюць перавагу прадстаўнікам мальвавых як асноўнай крыніцы ежы, выкарыстоўваючы кустоўе ў якасці сховішча ў найбольш спякотныя перыяды дня. З-за такіх фактараў, як лясныя пажары і антрапагеннае ўздзеянне, натуральная флора змяняе сваё размеркаванне, і квокам становіцца цяжэй да яе дабірацца. Інвазійныя віды і экалагічныя змены з’яўляюцца асноўнымі пагрозамі для квок. Даследаванне выявіла, што мацерыковыя папуляцыі аддаюць перавагу жыць у раёнах, дзе сярэднегадавая колькасць ападкаў перавышае 700 мм, але не дасягае 1000 мм; гэта робіцца ўсё больш складаным, паколькі засушлівасць на паўднёвым захадзе Заходняй Аўстраліі павялічваецца. Рост тэмператур таксама аказвае істотны ўплыў на распаўсюджанне квок, бо з 1970-х гадоў сярэднегадавая тэмпература на паўднёвым захадзе Заходняй Аўстраліі экспаненцыйна павялічваецца. У сувязі з тым, што змены клімату абмяжоўваюць аптымальныя ўмовы існавання квок і змяняюць даступнасць іх корму, від занесены ў катэгорыю «» у Чырвоным спісе МСАП пагражаных відаў. Павелічэнне рызыкі сур’ёзных лясных пажараў утварае дадатковую пагрозу для квок, бо іх папуляцыям патрабуецца шмат часу, каб аднавіцца пасля пажараў і зноў засяліцца на моцна выгаралых тэрыторыях.

Узаемадзеянне з чалавекам

Квокі мала баяцца людзей і часта падыходзяць да іх блізка, асабліва на востраве Ротнэст, дзе іх шмат. Нягледзячы на такую прыязнасць, штогод фіксуецца некалькі дзясяткаў выпадкаў, калі квокі кусаюць людзей, асабліва дзяцей.

Існуюць абмежаванні адносна кармлення і кантакту з жывёламі. Членам грамадскасці незаконна дакранацца да квок у якой-небудзь форме, а кармленне, асабліва «чалавечай ежай», катэгарычна не рэкамендуецца, бо жывёлы лёгка могуць захварэць. За такое парушэнне Адміністрацыя востраў Ротнэст можа выпісаць штраф у 300 AUDRottnest Island Regulations 1988 (WA), rr 40 & 73; sched. 4, а паліцыя Ротнэста мае права праводзіць арышты і ўтрыманне. Максімальнае пакаранне за жорсткае абыходжанне з жывёламі — штраф 50 000 AUD і пяць гадоў пазбаўлення волі.Rottnest Island Regulations 2007 (WA), r 40Squires, Nick (12 January 2003). «Rare marsupials kicked to death in 'quokka soccer'». The Daily Telegraph (London).

Акрамя гэтых абмежаванняў на ўзаемадзеянне з квокамі, навукоўцы выявілі, што гэтыя жывёлы могуць быць патэнцыйна небяспечнымі для людзей з-за высокай частаты заражэння сальманелай, асабліва ў летнюю спёку. Гэта пацверджана аналізамі крыві дзікіх квок на Ротнэсце.

Пазнаёміцца з квокамі можна ў некалькіх заапарках і парках дзікай прыроды Аўстраліі, у тым ліку ў , , «», «», , і . Фізічны кантакт з жывёламі звычайна не дазваляецца без відавочнага дазволу персаналу.

Паводзіны квок у адказ на прысутнасць людзей вывучаліся ў заапарках. Кароткае даследаванне паказала, што ў адкрытых або прахадных вальерах жывёл у полі зроку наведвальнікаў застаецца менш. Магчыма, гэта звязана з тым, што квокі выпрацоўваюць паводзіны пазбягання людзей, што аўтары лічаць важным фактарам кіравання стрэсам пры дэманстрацыі віду шырокай публіцы.

Сэлфі з квокай У сярэдзіне 2010-х гадоў квокі набылі ў інтэрнэце рэпутацыю «самых шчаслівых жывёл свету» і сімвалаў пазітыву, бо на франтальных фотаздымках іх твары выглядаюць так, нібы яны ўсміхаюцца (на самай справе квокі «не ўсміхаюцца»; падабенства да чалавечай усмешкі абумоўлена асаблівасцямі будовы рыла). Шматлікія «ўсмешлівыя» здымкі квок сталі віруснымі, і «сэлфі з квокай» ператварылася ў папулярны трэнд у сацыяльных сетках; у ім бралі ўдзел такія знакамітасці, як , , Марго Робі, і Кім Донхёк з . У выніку турыстычны паток на востраў Ротнэст павялічыўся.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кенгуровыя