Дэсманд Мпіла Туту (Desmond Mpilo Tutu; , Клерксдорп, правінцыя Трансвааль, ПАР — ) — англіканскі архіепіскап Кейптаўнскі (першы чарнаскуры епіскап у ПАР), актыўны барацьбіт з апартэідам. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1984 годаБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. С. 64., лаўрэат Сіднейскай прэміі міру (1999).

Біяграфія Скончыў Іаганесбургскі ўніверсітэт (1954), Тэалагічны каледж св. Пятра (1960), Лонданскі каралеўскі каледж (1966). Магістр тэалогіі.

У 1954—1957 гадах настаўнічаў. 3 1961 года святар. 3 1975 года настаяцель Іаганесбургскага сабора, з 1976 года біскуп Лесота, з 1978 года генеральны сакратар Паўднёваафрыканскага савета цэркваў. Асуджаў палітыку апартэіду ўладаў ПАР, стаяў за выключна мірныя сродкі барацьбы; маральна і матэрыяльна падтрымліваў ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем’і.

Памёр 26 снежня 2021 годаУмер лауреат Нобелевской премии мира.

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Англіканства Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы ПАР Катэгорыя:Палітыкі ПАР Катэгорыя:Праваабаронцы ПАР Катэгорыя:Англіканскія біскупы Катэгорыя:Пацыфісты Катэгорыя:Пратэстанцтва ў ПАР Катэгорыя:Хрысціянскія сацыялісты Катэгорыя:Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды