Дра́жня (Дра́жна, Дра́жніца), Слоўць — рака ў Мінску, левы прыток Свіслачы, у наш час пераважна ў калектары «Дражня», даўжыня 10,5 км.
Назва Рэчка Слоўць згадваецца ў 1557 г. у апісанні земляў вакол Менска:«...через дорогу Друцъкую, которая идет з Менска на Черневъ бродъ до узникля речки Словти, до дороги Могилевское. Униз Словти граница делит местская зъ кгрунтами Трестенецкими. Тою ж речкою Словтью до селищъ Трестеницкихъ, а далей тою ж Словтью речкою, — ажъ до реки Свислочи до уйстья, где Словть у реку Свислоч упала»Менскія акты. Выпуск першы (XV-XVIII ст.). Менск, 1931. С. 121.На немаштабаванай карце 1797 годзе на гэтай рэчцы пазначаная вёска Слоўць. А на вярхах рэчкі — вёска Верхаслоўсць (такога тыпу і назвы Верхліда, Верхмень).
У даследчыка дняпроўскай гідраніміі П. Маштакова назвай Слоустъ (Слоуст) пазначаная, аднак, іншая рэчка, прыток Волмы, які цяпер і называецца Слоўст. Але для яе ён там сама падае і іншую назву, СмоласцьП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 100..
Альтэрнатыўная назва Дражня — праз назву вёскі Дражня, якая была ў верхнім цячэнні рэчкі.
Агульнае Выток у цяперашнім лесапарку «Сцяпанка» паміж Лесапаркавай вуліцай і Геалагічным праездам, далей рака цякла да Ключавай вуліцы, пасля чаго пад прамым вуглом заварочвала на поўдзень у бок вуліц Солтыса і Алтайскай. Уздоўж Алтайскага завулку рака праступае і цяпер. У раёне дарогі на Магілёў (цяпер Партызанскі праспект), дзе месцілася вёска Слоўвец, рака мела назву Слоўць. Праз падземнае цячэнне Дражні ўзнікалі цяжкасці пры будаўніцтве станцыі метро Магілёўская. Упадае ў Свіслач у раёне вёскі Падлоссе, перад гэтым праходзіць цераз станцыю аэрацыі.
Гісторыя Гістарычна на рацэ стаялі такія населеныя пункты: Дражня, Яхімава, Барсукі, Слоўвец, фальварак Забалоцце. Рака знікае з карт у 1960-я гады, змяшчаецца ў калектар.
Літаратура Jelski A. Slouwiec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom X (Rukszenice — Sochaczew), 1889. — S. 833
Спасылкі
Катэгорыя:Рэкі Мінска Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны)